108
што ў выніку трох падзелаў Р эчы Паспалітай Расія забрала свае
землі, якія падманным шляхам захапілі палякі пасля Крэўскай уніі.
Падзелы Р эчы Паспа літ ай прыне слі карысць не толькі Расіі і
Польшчы, але і Еўропе. Польшча, на думку аўтара, уяўляла сабой
небяспеку для кантынента. Пры гэтым даследчык спасылаўся на
польскіх гісторыкаў і сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі, Літвы
і Украіны пражывала не болей 9 % па лякаў. Гэта рабіла беспад-
стаўнымі прэтэнзіі шляхты на беларускія губерні.
У 1837 г. выйшла першае, а ў 1842 г. – другое выданне асноў-
най працы Устралава «Русская история» у двух тамах . Даследа-
ванне аўтар падрыхтаваў паводле прапановы мініст ра народнай
асветы графа С.С.Уварава. Устралаў прапанаваў уласную метада-
логію вывучэння гісторыі заходніх земляў Русі: 1) як узнікла ВКЛ
і як страціла сваю самастойнасць? 2) як ставілася да ВКЛ Маскоў-
ская д зяржава? 3) як разумелі ВКЛ сучаснікі да канца ХVII ст.?
4) што думалі пра ВКЛ пазнейшыя гісторыкі Расіі?
Ён заклаў асновы так званай «заходнерускай» афіцыйнай ідэа-
логіі. Згодна з асноўнымі парадыгмамі гэтай канцэпцыі для ўсёй
хрысціянскай Русі з даўніх часоў было характэрна спалучэнне трох
духоўных імператываў: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць.
Асобная глава кнігі прысвечана гісторыі ВКЛ. Уст ра лаў ад-
значыў сваю цікавасць да мінулага Вялікага княства Літоўскага ад-
сутнасцю адзінага падыхода сярод вучоных. Адныя даследчыкі
лічылі ВКЛ рускай дзяржавай, другія польскай правінцыяй. Ус т ра-
лаў звярнуў увагу на тэрытарыяльную, дэмаграфічную, куль тур-
ную і рэлігійную перавагу рускага насельніцтва ВКЛ над этніч-
нымі літоўцамі. Тэрыторыю ВКЛ у ХІV – ХVІІІ ст. ён падзяляў на
дзве часткі: «Русские княжества, – пісаў ён, – к западу от Днепра,
кро ме Галиции, присоединившейся к Польше, слились также в одно
целое и образовали вместе с Литовским народом самостоятельное
государство, под именем Великого княжества Литовского, главою
коего был дом Гедимина». Гісторык лічыў, што ВКЛ было заснава-
на Гедымінам, які па прыкладзе маскоўскіх князёў рознымі шля-
хамі збіраў землі вакол Вільні. Пры яго пераемніках «Літоўская
дзяржава» уяўляла тую ж сістэму княстваў, што і «Масква» да Іва-
на ІІІ. Таксама ў Вялікім княстве Літоўскім мова, вера, заканадаў-
ства былі «рускімі». «Западная Русь до конца ХVІ века оставалась
под властью Князей Литовских, в роде Гедимина, но так же, как и
Восточная, спасла свою веру, свой язык, свои уставы гражданские.
Следовательно самые крепкие узы связывали её с Восточной Рос-
сией, и народ, свято сохраняя законы прародителей, неоднократно