91
вёлагадоўляй і земляробствам, не могуць быць на нізкім узроўні
развіцця». Гісторык праана лізаваў спрэчныя думкі вакол асобы
Крыва-Крывэйтэ. У гісторыка выклікаў скептычную ўсмешку факт
беднасці ст аражытных літоўцаў, якія быццам бы нават даніну
плацілі рускім князям бярозавымі венікамі.
Ярашэвіч вельмі асцярожна ставіўся да некаторых зве ст ак
«Хронікі Быхаўца». Паданне пра Палямона, яго сыноў і ўнукаў ён
апусціў. Відаць, лічыў, што гэта легендарная частка летапіса. Гісто-
рык не пагаджаецца з назвамі мясцінаў, дзе адбыліся бітвы літоўскіх
войск на чале з князем літоўскім Міндоўгам з татарамі.
Адным з першых у гістарыяграфіі Польшчы, Беларусі і Літвы
Ярашэвіч выдвінуў канцэпцыю існавання фе адальнага ладу ў ВКЛ.
На яго думку, феномен феада лізму ў гэтым рэгіёне мае ўнутраныя
прычыны, а не знешнія. Феадалізм аўтар вызначаў з ХІ ст. і звязваў
яго з імем князя Эрдзвіла Манцівілавіча. На яго думку, узнікненне
феадалізму выклікана ленным правам ат рымання зямлі.
Аўтар вызначыў ролю праваслаўя ў гісторыі ВКЛ . Ён лічыў,
што некаторыя літоўскія князі прымалі праваслаўную веру «дзеля
сваіх палітычных інтарэсаў». Уключэнне белар ускіх земляў у склад
княства ацэньваецца ў развіцці літоўскай цывілізацыі станоўча,
таму што яны знаходзіліся на больш высокай ступені развіцця.
Прыняцце каталіцызму дапамагло стварыць бяспеку ад крыжац-
кай агрэсіі і захаваць раўнавагу паміж рознымі цывілізацыямі, якія
аказывалі ўплыў на ВКЛ. Агульны канфесійны стан краіны да кан-
ца ХVI ст. ацэньваецца як та лерантны, але з царкоўнай уніі пачы-
наюцца рэлігійныя ганенні.
Ярашэвічу належаць працы «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі
на цывілізацыю сл авян» (1826 г.) і «Пра ст ан цывілізацыі Літвы
перад і пасля заснавання акадэміі» (сяр. 40-х гг.). У апошняй ён
негатыўна ставіцца да езуітаў – лічыць, што яны затрымалі раз-
віццё культуры ў ВКЛ. На думку вучонага, для ордэна езуітаў асве-
та была «не мэтай, а сродкам правяд зення сваіх рэакцыйных пла-
наў у жыццё».
Гістарычную каштоўнасць мае кніга «Матэрыялы да статы-
стыкі і геаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет», выдадзе-
ная ў 1848 г. У ёй даецца этнаграфічная характарыстыка розных
групаў насельніцтва Бельскага павета, у якім назіралася надзвы-
чай вялікая стракатасць яго па нацыяна льным складзе. Беларус аў
Бельскага павета аўтар называе «рускім племенем». Многа месца
адводзіцца параўнанню побыту беларусаў і па лякаў. У нарысе зме-
шчаны каштоўны матэрыял аб размяшчэнні, занятках, жыллі, адзен-
ні, ежы і фальклоры беларус аў.