117
Але, перастаўшы турбаваць Літву, Глеб звярнуўся на іншыя
землі і княствы, спустошваў іх воласці і браў у палон. Ад Прыпяці
да Дняпра дыміліся вёскі і воласці. Горад Друцк, паводле словаў
Нарбута, з’яўляецца ў той час «га лоўным цэнтрам гандлю рабамі».
Глеб прадаваў няшчасных людзей у рабства ці сяліў ля р.Бярэзіны.
Менскі князь так вымуштраваў сваіх падначаленых, што яны зрабі-
ліся сапраўднымі гандлярамі нявольнікамі. Раскрываючы гэтыя
падзеі з гісторыі Беларусі, Нарбут спасылаўся на дакументы 1589 г.,
але тыя не дайшлі да нашых часоў. Паўсюдна раздаваліся скаргі
і нараканні супраць варварскага промыслу. Сам Уладзімір Мана-
мах пагражаў Глебу, прымусіў нават кіеўскага мітрапаліта падвер-
гнуць анафеме менскага князя. Нарэшце вялікі князь Манамах, злу-
чыўшыся з Давыдам Чарнігаўскім і Ольгавічамі, узяў у 1116 г. Оршу
і Копысь, якія належалі Менскаму княству, і на некаторы час уці-
хамірыў Глеба. Але той нядоўга сядзеў склаўшы рукі. Нарбут піша
пра яшчэ адзін паход менскага князя на Літву, а потым і на Смален-
скае княства. Раз’юшаны Манамах даручыў свайму сыну Ярапол-
ку ў 1119 г. пакараць менскага князя, пайсці на Друцк. З’явілася
мноства жадаючых удзельнічаць у гэтым паходзе, бо ваяваць з Гле-
бам і яго хаўруснікамі, праклятымі царквой, азначала выконваць
боскую волю. У бітве прымаў удзел і Жывінбуд. Князь Яраполк
Уладзіміравіч напаў на Друцк, «узяў на шчыт Друцк», разграміў
дручан, але не знішчыў іх, а, наадварот, загадаў перавезці на новае
месца жыхарства і там пабудаваць горад, каб забыць пра гэт ае
страшнае ме сца і пра гандаль рабамі. Новым горадам стаў Нава-
грудак. Пазней, пасля захопу Навагрудка літоўскімі князямі, Мінгай-
ла заваяваў Полацк, стварыўшы, такім чынам, вялікае княства
Літоўска-Полацкае. Напэўна, Нарбут робіць некалькі памылак. Па-
першае, на Друцк, гаворыцца ва ўсіх летапісах, выступіў сам кіеўскі
князь, а ў працах некаторых даследчыкаў сустракаюцца іншыя імё-
ны: у Тацішчава на Друцк ідзе сын Манамаха – Мсціслаў, а павод-
ле Нарбута – Яраполк. Па-другое, паход на Друцк Нарбут адвольна
аднёс да 1119 г. (на самой справе – 1116 г.).
Выклікаюць недавер звесткі пра будаўніцтва Полацкай Сафіі
міфічным князем літоўскага паходжання Барысам Гінгілавічам.
Гісторык М.І.Ермаловіч ад значаў, што «ёсць ўсе падставы лічыць
Усяслава ініцыятарам будаўніцтва полацкай Сафіі». Гэта пацвяр-
джае «Слова пра паход Ігаравы», калі ў ім гаворыцца: «Тому (Уся-
славу) в Полотске позвониша заутреню ране у Святыя Софеи коло-
колы, а он в Киеве звон слыша». Як добра вядома, Усяслаў знахо -
дзіўся ў Кіеве ў 1067 – 1069 гг., і , значыць, да гэтага часу сабор ўжо
існаваў.