341
У 60 – 80-я гг. заахвочванню даследаванняў па гісторыі Бела-
русі і публікацыі іх вынікаў садзейнічалі новыя нацыянальныя куль-
турна-наву ковыя цэнтры – філіял Бел арускага інстытута навукі і
мастацтва ў Таронта (Канада), Беларуская бібліятэка і музей імя
Ф.Скарыны ў Лондане (Вялікабрытанія), Інстытут бел арусаведы
і беларускі музей у Ляймене (ФРГ), Беларускае культурна-мастац-
кае і навуковае т аварыства ў Саўт-Рыверы, Вялікалітоўскі фонд
імя Л.Сапегі, фонд імя І.Любачкі і Беларускі харытатыўна-адука-
цыйны фонд (ЗША). Актыўны навуковы асяродак склаўся ў
Польшчы (Беласток, Варшава). Значную ролю ў пашыр энні гіста-
рычных ведаў адыграў і беларускі перыядычны друк – штомесяч-
ная газета «Бел а рус», штоквартальнік «Беларускі агляд», часопіс
«Беларуская думка», «Беларускі сьвет» Для інфармавання заходніх
палітычных і навуковых колаў у 1979 – 1991 гг. выход зілі ў Боне
(ФРГ) гадавыя агляды беларускага савецкага друку.
Розныя аспекты сваёй канцэпцыі гісторыі Беларусі даследчыкі
з нацыянальнай дыяспары выкладалі на міжнародных форумах па
праблемах СССР і Усходняй Еўропы, славістычных канферэнцы-
ях, этнічных навуковых мерапрыемствах у ЗША і Канадзе, публі-
кацыях у англамоўных энцыклапедычных даведніках, іншых вы-
даннях. Актывізацыя іх супрацоўніцтва з навуковымі і навучаль-
нымі ўст ановамі краінаў пражывання, удзел у міжнародных
навуковых мерапрыемствах павышалі зацікаўленасць замежных ву-
чоных праблемамі Беларусі, с адзейнічалі далучэнню іх да выву-
чэння гісторыі, культуры, мовы беларускага народа, пашырэнню
інфармацыі аб ім у свеце. Нацыянальная эміграцыя апублікавала ў
Нью-Йорку нарыс-роздум ананімнага беластоцкага аўтара «Пра-
васлаўная царква ў Беластоцкім краі і бела руская мова ў ёй» (1984 г.),
у Лондане – кнігу «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс»
А.Бембеля (1985 г.), «Ліст да рускага сябра» А.Каўкі (1979 г.),
Зварот беларускай інтэлігенцыі да М.С.Гарбачова (1987 г.), якія ў
той час не маг лі быць выдадзены ў БССР і ПНР. У 1994 г. у Нью-
Йорку выйшла кніга «К урапаты», у якой на англійскай і беларускай
мов ах змешчаны навуковая справаздача пра археалагічныя даследа-
ванні ў 1988 г. і артыкулы пра рэпрэсіі на Беларусі ў 30 – 40-я гг.
У БССР публікацыі эмігранцкіх аўтараў былі недаступнымі
чытачу (калі і паступалі ў бібліятэкі, то знаходзіліся ў спецсхові-
шчах), па ідэалагічных прычынах немагчыма было іх навуковае
р эцэнзаванне. Высновы эмігранцкіх даследчыкаў па розных аспек-
тах гісторыі Беларусі падаваліся як фальсіфікацыі «буржуазных
нацыяналістаў», памагатых «буржуазных саветолагаў».