323
У першай палове 90-х гг. беларускія гісторыкі падрыхтавалі
абагульняльныя працы па гісторыі палітычных партыяў Беларусі:
«По литические партии и по литическ ая оппозиция», «Ок тябрь 1917 г.
и судьбы политической оппозиции» (у 3 ч.), «Становление и кру-
шение однопартийной системы в СССР. 1917 – 1991», «Палітыч-
ныя партыі Беларусі». У іх раскрыты працэс нараджэння і развіцця
палітычных партыяў беларускай нацыянальнай арыентацыі, пра-
аналізаваны ў шырокім гістарычным кантэксце палітычная стра-
тэгія і тактыка як агульнарасійскіх, так і нацыянальных партыяў у
Беларусі ў перыяд трох расійскіх рэвалюцыяў і гады грамад зянс-
кай вайны, паказаны станаўленне і крушэнне аднапартыйнай сістэ-
мы ў БССР.
Традыцыю вывучэння рабочага руху ў Беларусі ў перыяд паміж
дзвюма рэвалюцыямі (1907 – 1917 гг.) працягваў Э.М.Савіцкі ў
манаграфіі «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 – люты 1917 г.)»
(1995 г.). У ёй асвятляюцца змены ў эканоміцы Беларусі, прасочва-
ецца ўплыў Першай сусветнай вайны на стан прамысловасці, сель-
скай гаспадаркі, гандлю і фінансаў, аналізуецца прафесійны, са-
цыяльны і нацыяна льны склад, колькасць, канцэнтрацыя рабочых
на буйных прадпрыемствах, умовы іх працы і быту, палітыка-пра-
вавы статус і ўзровень заработнай платы. У манаграфіі ўпершыню
ў беларускай гістарыяграфіі даецца поўная статыстыка ст ачачнага
руху, складзеная на аснове архіўных і іншых матэрыялаў, у боль-
шасці сваёй раней невядомых, вызначана колькасць уд зельнікаў
стачак, паказаны іх характар, выніковасць, геаграфія, формы, маш-
таб, выяўлены ме сца і роля палітычных партыяў, прафс аюзаў і
іншых арганізацыяў у рабочым рух у.
Важны ўклад у распрацоўку праблемы развіцця культуры Бе-
ларусі ўнесла С.Я.Куль-Сяльверстава. Гэтай праблематыцы яна
прысвяціла манаграфію «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур.
Фарміраванне культуры новага часу на беларускіх землях (другая
палова XVII – 1820 гады)» (2000 г.).
Відавочна пэўнае аслабленне цікавасці даследчыкаў да сацы-
яльна-эканамічнай гісторыі ХІХ – пачатку ХХ ст. З апошніх пра-
цаў вылучаецца манаграфія У.А.Сосны «Фарміраванне саслоўна-
групавога скл аду сялянства Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай пало-
ве ХІХ ст .» (2000 г.). Аўтар раскрыў палітыку царскіх уладаў па
фармаванні саслоўна-групавога складу земляробчага насельніцтва
Беларусі, прааналізаваў сацыяльна-прававы статус асноўных і спе-
цыяльных катэгорыяў сялянства. Таксама выданне ўтрымлівае каш-
тоўны матэрыял аб канфіскацыі і падараваннях маёнткаў, секуляры-
зацыі царкоўных уладанняў у канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.