288
светнай вайны). Глыбокае даследаванне гэтых праблем, іх пара-
ўнальны аналіз дазволілі аўтару зрабіць выснову, што галоўнымі
перадумовамі развіцця сельскагаспадарчага рынку ў парэформен-
най Беларусі былі рост прамысловасці, гарадскога насельніцтва,
чыгуначнае будаўніцтва, класавае расслаенне вёскі, фармаванне
арміі наёмных сельскагаспадарчых рабочых. Пазітыўнае ўздзеян-
не на развіццё сельскагаспадарчага рынку аказала тэрытарыяль-
ная блізкасць яго ад найважнейшых прамысловых і гандлёвых цэн-
траў Расіі (Рыга, Лібава, Масква, Пецярбург, Варшава). Беларусь
з’яўлялася складальнай часткай сусветнага аграрнага рынку.
Значныя поспехі былі дасягнуты ў даследаванні праблемаў
развіцця капіт алізму ў эканоміцы Беларусі пачатку XX ст. У калек-
тыўнай працы «Экономика Белоруссии в эпоху империализма (1900 –
1917 гг.)» (1963 г.) паказана не толькі панаванне капіталістычных
адносінаў у прамысловасці, гандлі, банкаўскай справе, але і склад-
ванне ў пачатку XX ст. манапалістычнага капіт алізму. Праўда, да
сярэдзіны 60-х гг. у савецкай гістарыяграфіі дамінавала думка аб
каланіяльным становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.
3.Е.Абезгаўз у працах «Развитие промышленности и фор-
мирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX в.»
(1971 г.) і «Рабочий класс Белоруссии в начале XX в . (1900 – 1913
гг.)» (1977 г.) прааналізаваў тры стадыі развіцця капіталізму ў пра-
мысловасці Беларусі (дробнатаварная вытворчасць, мануфактура,
фабрыка), паказаў суадносіны паміж імі ў найважнейшых сферах
вытворчасці, галіновую структуру і тэрытарыяльнае размяшчэнне
прамысловасці, крыніцы фармавання рабочага класа, яго колькасць,
прафесійны, нацыянальны і ўзрост авы склад, эканамічнае і палі-
тычнае становішча, пачатковы этап фармавання сацыялістычнай
ід э а логіі.
У канцы 50 – пачатку 60-х гг. актывізавалася вывучэнне паў-
стання 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі. Выйшлі кнігі
А.П.Смірно ва «Кастусь Калиновский в восстании 1863 г.» (1959 г.),
«Сигизмунд Сераковский» (1959 г.), «Восстание 1863 г. в Литве и
Бел оруссии» (1963 г.), Г.В.Кісялёва «Сейбіты вечнага» (1963 г.),
«З думай пра Беларусь» (1966 г.), некалькі зборнікаў артыкулаў і
іншыя публікацыі. У сувязі са стагоддзем паўстання быў выдадзе-
ны двухтомавы зборнік дакументаў і матэрыялаў, у падрыхтоўцы
якога прымалі актыўны ўдзел гісторыкі Беларусі. Найважнейшым
пытаннем у ацэнцы гэтай праблемы было вызначэнне класа вага
характару паўст ання, рухальных сілаў, стаўлення да яго сялянства.
У папярэдняй літаратуры выказывалася думка аб сялянскім харак-