314
насць праблема старэння кадраў. У 2000 г. сяр эдні ўзрост дактароў
гістарычных навук складаў 64,3 года, кандыдатаў навук – 48,2 года.
Ужо ў 2003 г. больш за 1/3 даследчыкаў мелі ўзро ст больш за
50 гадоў, уключаючы 80 % дактароў і 25 % кандыдатаў навук. Гэ-
тая акалічнасць выклікала праблему функцыянавання савет аў па
абароне дысертацыяў, якіх у рэспубліцы налічваецца 6: пры Інсты-
туце гісторыі НАНБ, пры Беларускім дзяржаўным педагагічным
універсітэце імя М.Танка, пры Беларускім навукова-даследчым
інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, пры Інстытуце ма-
стацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАНБ, пры Беларускім
дзяржаўным універсітэце (два).
Асноўнымі формамі падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфі-
кацыі з’яўляюцца аспірантура, дактарантура і суіскальніцтва. У
2002 г. колькасць аспірантаў па гістарычным профілі (спецыяль-
насці 07.00.02 «айчынная гісторыя», 07.00.03 «усе агульная гісто-
рыя», 07.00.05 «гісторыя міжнародных адносінаў і знешняй палі-
тыкі», 07.00.06 «археалогія», 07.00.07 «этнаграфія», 07.00.09 «гіста-
рыяграфія, крыніцазнаўства і мет ады гістарычнага даследавання»
і інш.) складала 253 чалавекі (4,2 % ад агульнай колькасці). Пад-
рыхтоўка спецыялістаў гістарычнага профілю апярэджвае падрых-
тоўку спецыялістаў па сельскагаспадарчых навуках, навуках аб
Зямлі, мастацтвазнаўстве, псіхалогіі, сацыялогіі, культуралогіі, але
адстае ад эканамічных, біялагічных, філалагічных, юрыдычных,
педагагічных і медыцынскіх навук.
У 2002 г. аспірантуру скончылі 53 чалавека, з іх 94 % без аба-
роны дыс ертацыі. Гэта сведчыць аб нізкай эфектыўнасці аспіран-
туры. Тое ж характэрна і для дактарантуры.
Што датычыцца дынамікі абароны дысертацыяў, то за 1991 –
2003 гг. было абаронена 323 дысертацыі: 63 доктарскіх і 260 кан-
дыдацкіх. Іх доля ў агульнай колькасці абароненых дысертацыяў у
РБ складае 4 %. Найбольш эфектыўным У.М.Міхнюк лічыў перы-
яд з 1986 па 1995 гг., калі ў р эспубліцы было абаронена 57 док-
тарскіх і 240 кандыдацкіх працаў.
Палова доктарскіх працаў і 60 % кандыдацкіх прысвечана
праблемам айчыннай гісторыі, кожная шостая праца – сусветнай
гісторыі. Напрыклад, з 34 доктарскіх дысертацыяў, абароненых у
1991 – 1996 гг., 16 – па гісторыі Беларусі, 7 – па ўсеагульнай гісто-
рыі, 4 – па этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі, 4 – па гістарыяграфіі,
крыніцазнаўстве і метадах гістарычнага даследавання, 3 – па архе-
алогіі. З 136 кандыдацкіх дысертацыяў, абароненых у 90-я гг., 88 –
па гісторыі Беларусі, 15 – па археалогіі, 14 – па ўсеагульнай гісто-