278
Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906 – 1986 гг.), беларускі
гісторык, археограф, археолаг, этнограф, краязнаўца, літара-
тар. Доктар гістарычных навук (1964 г.). Скончыў БДУ. У 1924 –
1930 гг. працаваў у Беларускай д зяржаўнай бібліятэцы і с акра-
таром Кніжнай палаты БССР. Удзельнічаў у беларускім нацыя-
нальна-культурным руху. Арыштаваны па справе СВБ (1930 г.),
высланы ў г.Налінск Вяцкай вобласці. У 1933 г. асуджаны паў-
торна, этапіраваны ў Марыінскі лагер Навасібірскай вобласці,
пасля ў пас. Суслава Кемераўскай вобласці. Вызвалены вясной
1935 г. без дазволу вяртання ў БССР, працаваў выкладчыкам
гісторыі і геаграфіі ў розных школах і т эхнікумах. З 1939 г. у
Ленінградзе, настаўнічаў. У 1941 г. арыштаваны і высланы ў
г.Златавуст Чэлябінскай вобласці. Пры садзейнічанні акадэмі-
ка АН СССР Л.А.Арбелі вызвалены (1942 г.), займаўся выву-
чэннем аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы ХІХ ст. У 1948 г.
выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1 949 г.
звольнены з працы, рэпрэсаваны і ў 1951 г. этапіраваны ў пас.
Суслава. Пасля вызвалення (1955 г.) вярнуўся ў Маскву, дзе да
1986 г. працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі
АН СССР.
Работа ўключае матэрыялы толькі па трох губернях (Гродзен-
скай, Віленскай і Ко венскай), але высновы аўтара мелі важнае зна-
чэнне для ўсёй тэрыторыі Беларусі, склаўшы зыходную пазіцыю
для наступных даследаванняў па першай палове ХІХ ст. Шмат месца
М.М.Улашчык адвёў аналізу сялянскай праблематыкі. Ён даследа-
ваў дэмаграфічныя працэсы, структуру сялянскага насельніцтва,
сялянскую гаспадарку і яе сувязі з рынкам, павіннасці сялян, умо-
вы іх жыцця, антыпрыгонніцкі рух. Пры гэтым аўтар выкарыстаў
шырокую базу архіўных матэрыялаў.
У манаграфіі В.У.Чапко «Сельское хозяйство Белоруссии в
первой половине XIX в.» (1966 г.) праблема крызісу феадальных
адносінаў была даследавана на дадзеных 800 памесцяў Беларусі.
Валянціна Уладзіміраўна Чапко нарадзілася ў 1925 г. у
Мінску, беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1969 г.),
прафесар (1976 г.). Скончыла БДУ. У 1953 – 1972 г. у Інсты-
туце гісторыі АН БССР. З 1972 г. загадчык кафедры ўсеагуль-
най гісторыі ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1978 г. у
БДУ – загадчык кафедры гісторыі БССР, з 1984 г. прафес ар
кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вяк оў. Дасле-
давала сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў першай
палове ХІХ ст.
У кнізе разглядаюцца не толькі памешчыцкая, але і сялянская
гаспадарка. Такі падыход дазволіў раскрыць дзве галоўныя тэн-