250
тома – Ю.А.Палякоў, чацвёртага – І.В.Пароцькін, пятага – В.Е.Па-
лятаеў.
Найбольшы ўклад у выданне першага тома, прысвечанага пер-
шабытнаабшчыннаму ладу і феада лізму, уне слі 3.Ю.Капыскі,
А.М.Карпачоў, В.Д.Буд зько, А.Р.Мітрафанаў, Л.Д.Побаль, В.В.Ся-
доў, А.П.П’янкоў, В.Р.Тарас енка, С.А.Шчарбакоў, А .П.Грыцкевіч,
В.І.Мялешка, Л.С.Абецэдарскі, П.Р.Казлоўскі, В.У.Чапко, Е.І.Кар-
нейчык; другога тома, у якім выкладзена гісторыя капіталізму, –
К.І.Шабуня, Ц.Е.Саладкоў, М.Б.Фрыдман, С.М.Самбук,
Л.П.Ліпінскі, З .Е.Абезгаўз, Е.І.Карнейчык, В.П.Панюціч, М.В.Біч;
трэцяга тома, прысвечанага гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і
будаўніцтву асноваў сацыялізму ў 1917 – 1937 гг., – Н.В .Каменс-
кая , І.Я.Марчанка, І.М.Ігнаценка, В.Р.Гняўко, П.А.С еліванаў,
Р.Т.Шлопак, В.А.Мілаванаў, У.А.Полуян, У.І.Вышынскі; чацвёрта-
га тома, прысвечанага перадваеннаму часу і Вялікай Айчыннай
вайне, – І.С.Краўчанка, А.І.Зале скі, У.А.Палуян, А.А.Філімонаў,
Э.Ф.Языковіч, В.П.Раманоўскі, Р.Р.Кручок, Н.В.Філімоненкаў,
У.І.Лемяшонак, Г.П.Купр эева; пят ага тома (1945 – 1974 гг.) –
А.А.Філімонаў, І.Я.Марчанка, П.Ц.Петрыкаў, Л.М.Лыч, С.Д.Вай-
товіч, А.П.Белязо.
Буйным укладам у гістарыяграфію Беларусі стала «История
рабочего к л асса БССР» у 4-х тамах (1984 – 1987 гг.) пад агульнай
рэдакцыяй П.Ц.Петрыкава, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Інсты-
тута гісторыі АН БССР. Навукова-метадычную дапамогу ім ака-
залі вучоныя Інстытута гісторыі АН СССР : А.Р.Мітрафанава,
Ю.І.Кір’янаў, Ю.А.Палякоў і інш. Першы том «Рабочий класс Бе-
лоруссии в период капитализма» быў падрыхтаваны К.І.Шабуняй,
М.В.Бічом, З.Е.Абезгаўзам, В.П.Панюцічам, Э.М.Савіцкім, другі
том «Рабочий класс БССР в годы Великой Октябрьской социалис-
тической революции и построения социализма (1917 – 1937 гг.)» –
І.М.Ігнаценка, М.П.Касцюком, У.А.Пал уянам, П.А.С еліванавым,
У.І.Вышынскім, трэці том, прысвечаны 1938 – 1960 гг., – І.Я.Мар-
чанка, Э.Ф.Языковічам, П.Ц.Петрыкавым, А.Е.Казлоўскай,
А.М.Мацко, Р.Р.Кручком, чацвёрты том «Рабочий класс БССР на
этапе совершенствования социализма (1961 – 1986 гг.)» – І.Я.Мар-
чанка, П.Ц.Петрыкавым, Л.М.Лычом.
Асабліва плённым быў перыяд з 1976 г. па 1988 г., калі дыр эк-
тарам Інстытута гісторыі АН БССР з’яўляўся П.Ц.Петрыкаў. Тады
колькасць супрацоўнікаў дасягнула 178 чалавек (16 дактароў і
61 кандыдат гістарычных навук), было выдадзена 150 манаграфіяў.