251
Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ аднавіў сваю дзей-
насць у лютым 1945 г. як філіял Інстытута Маркса – Энгельса –
Леніна (Масква). У наступным годзе былі зацверджаныя яго струк-
тура і штаты, яму перадалі партыйны архіў, матэрыялы камісіі па
гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, бібліятэку.
У структуру Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ уваходзілі
сектар гісторыі партыі, сектар перакладаў, партыйны архіў, Дом-
музей I з’езда РСДРП. Згодна з паст ановай ЦК КПСС «Аб мерах па
паляпшэнні работы Інстытута марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС»
(1960 г.) у 1966 г. быў створаны сектар навуковай распрацоўкі і
афармлення дакументаў па гісторыі партызанскага руху ў Беларусі
ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аўтарскі калектыў па
падрыхтоўцы фундамент альнай тр охтомавай працы па гісторыі
Вялікай Айчыннай вайны. Са студзеня 1969 г. пачаў д зейнічаць
сектар партыйнага будаўніцтва, навуковыя інтарэсы супрацоўні-
каў якога былі сканцэнтраваны на абагульненні вопыту КПСС па
ўдаскана ленні формаў і метадаў унутрыпартыйнай работы. Пашы-
рэнне даследаванняў забяспечвалася ростам колькасці навуковых
супрацоўнікаў, якая павялічылася з 23 у 1963 г. да 60 у 1970 г. (у
тым ліку 3 доктары і 15 кандыдат а ў гістарычных навук). Ужо ў
1981 г. працавалі 72 супрацоўнікі (у тым ліку 7 дактароў і 26 кан-
дыдатаў гістарычных навук).
Сярод выданняў, падрыхтаваных калектывам Інстыту та гісто-
рыі партыі пры ЦК КПБ, вылучаюцца «Революционный путь Ко м-
партии Западной Белоруссии» (1966 г.), «Очерки истории КПБ» (у
2-х ч., 1967 – 1968 гг. (2-е выд.)), «Всенародное партизанское дви-
жение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны» (у 3-х
т., 1967 – 1982 гг.), «Партизанские формирования Белоруссии в годы
Великой Отечественной войны» (1983 г.), «КПБ в резолюциях и
решениях съездов и пленумов ЦК» (у 6-ці т., 1983 – 1987 гг.).
Істотным укладам у гістарычную наву ку ст а ла абагульняль-
ная калектыўная праца «Всенародная борьба в Белоруссии против
немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной
войны» (у 3-х т., 1983 – 1985 гг.), падрыхтаваная з удзелам супра-
цоўнікаў Інстытута гісторыі АН Беларусі. Аўтары – І.М.Ігнаценка,
П.П.Ліпіла, А.В.Сямёнава, А.А.Філімонаў, А.М .Мацко, Я.С.Паў-
лаў, К.І.Дамарад, У.І.Лемяшонак, В.П.Раманоўскі, Н.В.Філімонен-
каў, Р.М.Шавяла, Р.Р.Крючок, Э.Ф.Языковіч і інш.
У 1957 г. сектар этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН
БССР быў рэарганізаваны ў Інстытут мастацтвазнаўства, эт-
награфіі і фальклору імя К.Крапівы. У 1978 г. колькасць супрацоў-