18
Аляксандр Пятровіч Ігнаценка (нарадзіўся ў 1932 г.) – бела-
рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1978 г.), прафесар
(1980 г.). Скончыў БДУ. Выкладчык, намеснік дэкана завочна-
га і гістарычнага факультэтаў (1966 – 1978 гг.), загадчык ка-
федры гісторыі Беларусі (1990 – 1994 гг.), прафесар БДУ.
Аўтар адным з першых у пасляваенны час звярнуўся да даса-
вецкага перыяду ў вывучэні гісторыі Беларусі: прапанаваў аналіз
рускай дваранскай і буржуазнай гістарыяграфіі, польскай гістарыя-
графіі, вылучыў аспект «фальсіфікацыя гісторыі Беларусі бела-
рускімі буржуазнымі нацыяналістамі».
У зборніку «Навука БССР за 50 год» (1968 г.) быў надрукава-
ны калектыўны артыкул З.Ю.Капыскага, Я.М.Карпачова,
І.С.Краўчанкі, І.Я.Марчанкі, А.Р.Мітрафанава «Беларуская
гістарычная навука». Аўтары вызначылі тры этапы ў развіцці бе-
ларускай савецкай гістарыяграфіі. Першы этап (1919 – сярэдзіна
30-х гг.) – гэта перыяд станаўлення гістарычнай навукі Беларусі на
падставе марксісцка-ленінскай метадалогіі. Другі этап (сярэдзіна
30 – сярэдзіна 50-х гг.) характарызуецца разгортваннем даследа-
ванняў гісторыі класавай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў
эпоху феадалізму і капіт алізму, вывучэннем савецкай гісторыі. На
трэцім этапе (сярэдзіна 50-х – 60-я гг.) вядучае месца займае гісто-
рыя савецкага грамадства, гісторыка-партыйная тэматыка, патрыя-
тычны подзвіг беларускага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.
У 70-я гг. ХХ ст. убачылі свет два юбілейныя гістарыяграфіч-
ныя зборнікі, якія падагульнялі развіццё гістарычнай навукі ў БССР.
Першы з іх выйшаў у 1970 г. пад р эдакцыяй І.С.Краўчанкі і
З.Ю.Капыскага «Достижения исторической науки в БССР за 50
лет (1919 – 1969 гг.)». Калектыў аўтараў, які падрыхтаваў гэтае
выданне (В.Д.Будзько, А.Р.Мітрафанаў, Г.В.Штыхаў, І.Я.Мар-
чанка, І.С.Краўчанка, З.Ю.Капыскі), зыходзіў з фармацыйнай
перыядызацыі гісторыі Беларусі. Таму развіццё гістарычнай навукі
ў БССР прадст аўлена па тэмам даследаванняў: археалогія Бела-
русі, гісторыя Беларусі перыяду феадалізму, перыяда капіта лізму,
перыяду Кастрычніцкай рэвалюцыі і перамогі сацыялізма, перыя-
да Вялікай Айчыннай вайны, перыяда завяршэння будаўніцтва
сацыялізму і перахода да камунізму. Асобны артыкул быў прысве -
чаны навуковым установам гістарычнага профілю ў БССР і пад-
рыхтоўцы кадраў гісторыкаў.
Зборнік «Достижения исторической науки в БССР за 60 лет»
(1979 г.) быў складзены новым аўтарскім калектывам (З.Ю.Ка-
пыскі, П.Ц.Петрыкаў, Л.Д.Побаль, М.В.Біч, П.А.С еліванаў,