73
шальніцтва Бога ў гістарычны працэс, лічыў, што гісторыя – вынік
узаемадзеяння прыродных прычынаў, уласцівых чалавечаму гра-
мадству. Праўда, з’яўляючыся каталіцкім святаром, ён абвяшчаў
Бога найвышэйшай інстанцыяй у гісторыі чалавецтва.
Нарушэвіч пашырыў прадмет гістарычнай навукі. На яго дум-
ку, яе прадметам павінна быць жыццё ўсяго «народа», а не дзеянні
асобных ваенаначальнікаў і кіраўнікоў дзяржаваў. Галоўным руха-
віком гістарычнага працэсу гісторык лічыў чалавечы розум. Асаб-
ліва пашырылася роля асветніцтва і мудрасці, як адзначаў аўтар, у
ХVIII ст.
У некаторай ступені Нарушэвічу характэрна ідэя прагрэсу. У
адным са сваіх лістоў ён прызнаваў рух чалавецтва наперад і нават
супрацьпастаўляў у гісторыі Польшчы сучасны яму перыяд з эпо-
хай Пястаў.
Нарушэвіч лічыў гісторыю навукай, якая мае не толькі пазна-
вальныя, але і маральна-палітычныя мэты. Паводле яго словаў,
гісторыя павінна вучыць, што не абходна рабіць, каб пазбегнуць
памылак продкаў, каб выправіць звычаі і норавы, каб зрабіць лю-
дзей шчаслівымі. Гэтыя палажэнні адпавядалі характэрнаму асвет-
ніцкай ідэалогіі погляду на гісторыю як навуку, якая павінна са-
дзейнічаць радыкальным сацыяльным пераўтварэнням у грамадстве.
Праўда, поўнасцю рэалізаваць праграму, вызначаную ў «Ме-
марыяле адносна напісання народнай гісторыі», Нарушэвіч не здо-
леў. Шэраг аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынаў садзейнічалі
разрыву паміж мет адалагічнай канцэпцыяй аўтара і яго навуковай
дзейнасцю. Па-першае, гісторык не валодаў у дастатковым аб’ёме
гістарычным матэрыялам. Узровень навукі ў той час быў нізкім –
практычна адсутнічалі навуковыя даследаванні па важнейшых пе-
рыядах гісторыі Рэчы Паспалітай. Група капіравальшчыкаў пача-
ла працу, калі «Гісторыя польскага народа» была ўжо практычна
завершана. Па-друго е, Нарушэвіч не здолеў радыкальна пераадо-
лець каноны папярэдняй гіст арыяграфіі. Па т радыцыі ён раскрыў
гістарычныя падзеі на аснов е храналагічнага прынцыпа. У цэнт ры
ўвагі – каралі, князі і інш. знакамітыя асобы. Звесткі аб эканаміч-
ным, палітычным і культурным жыцці грамадства размясціў у
шматлікіх заўвагах. Дарэчы, у адным з лістоў ён піс аў, што не можа
ўключыць у «цела гісторыі» пытанні палітычнага ладу і эканаміч-
нага развіцця краіны. Гэта тлумачыцца тым, што Нарушэвіч раз-
глядаў гісторыю як вынік творчай д зейнасці асобаў, якія займа лі
дзяржаўныя пасады. Ён хацеў напісаць гісторыю народа, але пад
уплывам старой гістарыяграфіі напісаў гісторыю каралёў.