43
аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай на-
звай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які
знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі». Раздзел пачы-
наецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн
даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зям-
лю, але і пра характар узаемадзеяння літоўскіх і крымскіх войскаў
падчас набегу 1521 г., дэталі адно сінаў чаркаскага ваяводы з
крымскім ханам Мухамедам-Гір эем. Пра войны з Масковіяй у
1517 – 1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому
Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым
месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаю-
чы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а
астатнімі яе часткамі – вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле
Герберштэйна, усе гарады на заходнім беразе Дняпра былі «падпа-
радкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму
берагу, падуладны гаспадару Маскоўскаму, акрамя Дуброўны і
Мсціслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў
рэкі Беларусі адносна іх прына лежнасці да розных басейнаў. Пры-
пяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Нёман і
Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную
рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым
краем». Праязджаючы з Вільні ў Полацк, ён част а бачыў «вялікія і
нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх
міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычайна служылі
капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень
або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэ-
вах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але
разбойнікі ўстанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраход-
ныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, зда-
лося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар
піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша
пра «замак і горад драўляны» ў Гродне. Менск быў так умацаваны,
што Міхал Глінскі, паўст аўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і
мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэ-
пасці. Звяртае ўвагу на тое, што ў Барысаве Бярэзіна суднаходная.
Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары пераме-
шаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара
здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай
шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», – сцвярджаў
ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагра-
жае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць