217
Утварэнню і гісторыі самастойных Полацкай, Тураўскай і
Смаленскай «земляў-краінаў» прысвечаныя другі і трэці раздзелы
кнігі. Даследчык меркаваў, што пачатак умацавання палітычнай
самастойнасці Полацкага княства прыпадае на княжанне Брачы-
слава Ізяславіча, бо «Полацкая зямля не ўвайшла ў склад Кіеўскай
дзяржавы». Прычыну феадальных усобіцаў гісторык бачыў у па-
рушэнні спадчыннага права Яраславічамі. Аўтар выказаў мерка-
ванне, што падзел Кіеўскай дзяржавы «бярэ пачатак у нормах агуль-
наславянскага сямейнага права». Аднак першаснымі ён лічыў эка-
намічныя адносіны: «Кіеўская д зяржава, зложаная з паасобных
зямель-краін, звязаных з Кіевам толькі эканамічнымі адносінамі,
была ўнутры вельмі слабай», і «шэраг з’яў эканамічнага характ ару
ў выглядзе скарачэння дняпроўска-візантыйскага гандлю прыспя-
шылі працэс распаду».
Пічэта вызначыў акалічнасці і асаблівасці палітычнага раз-
віцця Полацкай, Турава-Пінскай, Смаленскай земляў, прысвяціў-
шы апошняй вялікі раздзел кнігі. Адзначым, што гісторыя Сма-
ленскага княства гэтага перыяду недастаткова вывучаецца ў сучас-
най беларускай гістарыяграфіі.
Як і яго сучаснікі (У.М.Ігнатоўскі, М.В.Доўнар-Запольскі),
Пічэта зрабіў грунтоўны агляд культурнага развіцця беларускіх
зямель у XI – XIII стст. Пры гэтым ён лічыў, што «галоўным ася-
ро дкам беларускай асветы быў Смаленск». Гэтая думка супярэчыць
яго выказванням аб тым, што Полацкая дзяржава стала неза леж-
най ужо ў XI ст., а Смаленская – толькі ў XII ст. Яна адрозніваецца
ад меркаванняў Ігнатоўскага, які лічыў калыскай беларускай куль-
туры Полаччыну, і Доўнар-Запольскага, які вылучаў тры цэнт ры:
Тураў, Смаленск, Полацк. Цікава, што з’яўленне моўных адмет-
насцяў на беларускіх землях У.I.Пічэта аднёс да XIII ст. (1229 г.),
называючы іх «смаленска-полацкай гутаркай».
Вельмі нязвыклым для тагачаснай гістарыяграфіі з’яўляецца
раздзел, прысвечаны палітычнай думцы XI – XIII стст. Гэтага няма
ні ў папярэднікаў Пічэты, ні ў да лейшых навуковых распрацоўках.
Канцэпцыя У.I.Пічэты аб генезісе ВКЛ не вызначаецца арыгі-
нальнасцю. Відавочна, што гісторык пайшоў следам за сваім на-
стаўнікам М.К.Любаўскім. Пэўнае адрозненне ёсць толькі ў тым,
што Пічэта акцэнта ваў увагу на тэрытарыяльна-этнічным характа-
ры гістарычнай Літвы. Аўт ар падкрэсліваў літоўска-беларускі ха-
рактар дзяржавы, у прыватнасці, звязваў працэс ст анаўлення дзяр-
жавы з князямі Войшалкам і Віценем. На думку даследчыка, ВКЛ
уяўляла сабой «федэрацыю краін, звязаных з цэнтрам вельмі не-