187
мерапрыемствам стала правядзенне ў Мінску ў студ зені 1926 г.
Першага з’езда даследчыкаў археалогіі і археаграфіі Беларусі.
Спецыяльная камісія інстытута (Я.Л.Дыла, З.Ф.Жылуновіч,
М.А.Ляўкоў, В.Ф.Шаранговіч і інш.) вывучала праблемы гісторыі
рэвалюцыйнай барацьбы. Яна выдала зборнік «Сацыялістычны рух
на Беларусі ў прак ламацыях 1905 года» (1927 г.). Таксама яе члены
прымалі ўдзел у стварэнні кінафільма «Кастусь Каліноўскі». А вось
сацыяльна-гістарычная с екцыя выпусціла ў 1925 г. зборнік арты-
кулаў «Чатырохсотлецце беларускага друку».
У 1928 г. секцыі Інбелкульт а былі пераўтвораны ў кафедры.
Да гістарычных адносіліся кафедры: гісторыі Беларусі, гісторыі
беларускага права, архе алогіі і этнаграфіі, усеагульнай гісторыі.
Таксама дзейнічалі археаграфічная камісія, камісіі па гісторыі га-
радоў, гісторыі народнай адукацыі, па вывучэнні Заходняй Бела-
русі і іншыя.
Тым самым Інбелкульт паклаў пачатак планаваму вывучэнню
гісторыі Беларусі як самастойнага кірунку гістарычнай навукі.
15 кастрычніка 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэ-
арганізаваны ў Акадэмію навук БССР (БАН). Праўда, не ўсе да-
следчыкі згодны з ўжываннем тэрміна «рэарганізацыя». Па сутнасці,
гэта была новая навуковая ўстанова, якая структурна адпавядала
сістэме навуковых установаў СССР. Акадэмік М.М.Пакроўскі вітаў
утварэнне АН БССР. Ён лічыў, што гэтай падзеяй «можна прадэ-
манстраваць пыхліваму польскаму ўраду, што яму не варта дару-
чаць пісаць кнігі па гісторыі Беларусі польскім аўт арам і што тут
маецца высокага ўзроўню наву ка».
Гістарычныя даследаванні праводзіліся ў Інстытуце гіста-
рычных навук БАН, які складаўся з пяці камісіяў: гісторыі Бела-
русі, археаграфічнай, археалагічнай, гісторыі беларускага мастац-
тва і ўсеагульнай гісторыі. Штат супрацоўнікаў інстытут а перша-
пачаткова складаў 9 чалавек.
У сакавіку 1931 г. Інстытут гістарычных навук быў р эаргані-
заваны ў Інстытут гісторыі АН БССР. Спачатку ў ім д зейнічала
чатыры с екцыі: гісторыі Беларусі, гісторыі Захада, археалогіі, эт-
награфіі, а вось у 1940 г. толькі тры: гісторыі Беларусі і народаў
СССР, археалогіі, этнаграфіі і фальклору. У даваенны перыяд гэ-
тую наву кова-даследчую ўстанову ўзначальвалі Усевалад Мака-
равіч Ігнатоўскі (1929 – 1931 гг.), Павел Восіпавіч Горын (1931 –
1936 гг.), Васіль Карпавіч Шчарбакоў (1936 – 1937 гг.), Мікалай
Міхайлавіч Нікольскі (1937 – 1953 гг.).