153
Асноўныя працы Лапы прысвечаны сацыяльна-палітычнай
гісторыі ВКЛ у ХVI ст.: «Великое княжество Литовское за время
от заключения Люблинской унии до смерти Стефана Батория
(1569 – 1586). Опыт исследования политического и общественно-
го строя» (1901 г.), «Великое княжество Литовское во второй по-
ловине ХVI ст. Литовско-русский повет и его сеймик» (1911 г.),
«Западная Россия и ее соединение с Польшей в их историческом
прошлом: Исторические очерки» (1924 г.).
Лапа ў сваіх даследаваннях прыйшоў да высновы аб федэра-
тыўнай пабудове Рэчы Паспалітай. Ён лічыў, што пасля Люблінс-
кай уніі 1 569 г. ВКЛ захоўвала д зяржаўную самастойнасць ад
Польшчы. Гісторык глыбока вывучыў ас аблівасці с ацыяльна-палі-
тычнай структуры ВКЛ на двух узроўнях: макраструктуры (сацы-
яльныя і палітычныя інстытуты ВКЛ) і мікраструктуры (мясцовыя
органы ўлады і «рэгіянальны» воблік шляхты). Відавочна блізкасць
аўтара да гісторыкаў д зяржаўна-прававой школы.
Арсен Восіпавіч Турцэвіч (1848 – 1915 гг.) нарад зіўся ў сям’і
праваслаўнага святара Мінскай губерні. Скончыў Пецярбургскі
універсітэт. Выкладаў у сярэдніх навучальных установ ах Літвы
(Шаўлі, Вільня), а з 1901 г. працаваў у Віленскай археаграфіч-
най камісіі.
Турцэвіч уяўляе с абою прыклад эвалюцыі ў гістарыяграфіі:
ад кансерватыўнай да ліберальнай пазіцыі. Даследчык напісаў пад-
ручнік «Руская гісторыя (у сувязі з гісторыяй Вялікага княства
Літоўскага)» для гімназіяў, які меў 13 перавыданняў. Раздзелы
падручніка, дзе раскрывалася гісторыя ВКЛ, лічыліся неабавязко-
вымі для настаўнікаў. Але Турцэвіч настойліва рэкамендаваў сваім
калегам не ігнараваць іх, паколькі «заходнеруская» гісторыя мае
такое ж вялікае значэнне, як і «паўночнаруская» гісторыя.
У кнізе м аюцца 26 тэмаў, тры з іх цалкам прысвечаны гісторыі
Зах о дняга краю («Вялікае княства Літоўскае», «Заходняя Русь у XVI –
першай палове XVII ст.», «Уз’яднанне Заходняй Русі»). У нека торых
тэмах таксама змешчаны звесткі па заходнерускай гісторыі.
Падручнік А.В.Турцэвіча быў забяспечаны метадычным апа-
ратам: у ім меліся пытанні для паўтар эння, радаслоўная і хранала-
гічная та бліцы, каляровыя гістарычныя карты, а таксама ілюстра-
цыі. Тэкст падручніка падзяляўся на асноўны і дадатковы. Дадат-
ковы матэрыял, на думку аўтара, меў другароднае значэнне, аднак
ён раіў выкладчыкам звяртаць увагу на гэты матэрыял пры выву-
чэнні тэмаў па заходнерускай гісторыі. Варта адзначыць, што пад-
ручнік напісаны даступнай, вобразнай моваю.