171
шымі даследчыкамі гэтага працэсу былі паэты і пісьменнікі. Ся-
род іншых можна адзначыць М.Багдановіча. У працы «Бел орус-
ское возрождение» ён заўважыў, што «до сих пор в белорусской
литературе, как это постоянно встречается у начинающих возрож-
даться народов, главную роль еще продолжает играть поэзия». Са-
праўды, нельга не заўважыць гэтую акалічнасць на прыкладзе твор-
часці Цішкі Гартнага, Янкі Купалы, Якуба Коласа. Вось чаму ак-
цэнт у працы робіцца на развіцці беларускай літаратуры, асабліва
паэзіі, дзейнасць БСГ разглядаецца праз прызму выдання ёю зва-
ротаў на беларускай мове, значэнне рэвалюцыі 1905 г. ацэньваецца
з пункту гл еджання легальнага ўжывання беларускай мовы. Па-
водле словаў аўтара, падчас рэвалюцыі з’явілася надзённая патрэ-
ба «...разобраться в окружающей жизни и ...лихорадочный спрос
на идеологические ценности». Таму на першае месца М.Багдановіч
ставіць ролю беларускіх выдавецтваў: «Загляне сонца і ў наша акон-
ца», «Наша хата», «Палачанін». Для беларусаў, якія прызвычаілі-
ся да таго, што іх мова была хамская, было важна, што гэтая мова
загучала са старонак «Нашай Нівы». Гэты факт адыграў станоў-
чую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху.
Творчасць беларускіх літаратараў адыграла выключную ролю
на завяршальным этапе станаўлення новай беларускай літаратур-
най мовы, у самасцвярджэнні беларускай нацыі, прызнанні яе
іншымі народамі. Маладая беларуская літаратура раскрыла пачуцці
забытага і прыніжанага «мужыцкага народа», яго імкненне да волі
і шчасця, роўнасці. Пры гэтым шырока выкарыстоўваліся гіста-
рычныя тэмы. Гісторыя роднага краю асэнсоўвалася з нацыяналь-
ных пазіцыяў, іншы раз, асабліва ў паэзіі, ідэалізавалася.
Янка Купала ў сваёй творчасці зыходзіў з аб’ектыўнасці пра-
цэсу ўтварэння народаў, якія фармаваліся ў розных умовах на пра-
цягу многіх тысячагодд зяў – кожны са сваімі адвечнымі і адмет-
нымі мовамі, звычаямі, парадкамі, нацыянальнымі праявамі. На-
род ён параўноўваў з вялізнай сям’ёй-раднёй. Найбольш важнай
адметнасцю народа лічыў мову, «якую вякі ўсвянцілі і ўкаранілі ў
ім, на якой ён і яго продкі, з с амага пачатку свайго паяўлення на
зямлі, узраслі і ўзгадаваліся». Янка Купа ла не раз адзначаў, што ў
гісторыі Беларусі быў перыяд, калі краіна жыла сваім незалежным
жыццём, мела сваіх князёў, сваё веча. Пазней, паводле Купа лы,
Беларусь папала пад уладарства Літвы, але беларуская мова ў той
жа час стала мовай «літоўскіх законаў», «урадавым словам». На-
род не страціў дзяржаўнасць. ВКЛ Янка Купала называў «Вялікім
Літоўска-Беларускім княствам». Заняпад Беларусі ён адносіў да