202
беларускім з’ездзе. З прычыны разгону з’езд не паспеў скончыць
сваю працу. Завяршэнне неабходна было зрабіць у форме выпра-
цоўкі юрыдычных актаў. Цвікевіч тлума чыў неабходнасць аддзя-
лення Беларусі ад Расіі ас аблівасцямі міжнароднага заканадаўства:
Беларусь, з’яўляючыся часткай Расіі, павінна была падпарадкоўвац-
ца Бр эсцкаму мірнаму дагавору. Рада БНР была пастаўлена перад
выбарам: «или пренебречь заветом Вс ебелорусского Съезда, под-
вергнуться разделу, второй раз политически умереть,...или отме-
жевавшись отъ Великоросіи и ея бе зумнаго правительства, объя-
вить себя самостоятельным государством и тем самым спасти бу-
дущее единаго белорусского народа». Вось чаму была прынят а
Трэцяя Устаўная Грамата, якая аб’вясціла незалежнасць Беларусі.
А пераемнасць Устаўных Грамат з І-м Усебеларускім з’ездам, на
думку аўтара, робіць абвяшчэнне БНР волевыяўленнем беларуска-
га народа.
Цікавасць да дадзенай праблематыкі праявіў Мітрафан Доў-
нар-Запольскі, які актыўна ўключыўся ў дзейнасць БНР, садзейні-
чаў наладжванню кант актаў паміж кіраўніцтвам БНР і Радай бела-
рускіх арганізацыяў ва Украіне. Ён цесна супрацоўнічаў з газетамі
«Белорусское слово», «Белорусско е эхо», «Вольная Беларусь».
Шмат увагі надаў Доўнар-Запольскі стварэнню беларускага уні-
версітэт а, рашэнне аб адкрыцці якога было прынята Народным
сакратарыятам БНР. 28 красавіка 1918 г. ён узнача ліў спецыяль-
ную камісію пры Народным сакратарыяце асветы, зрабіў канкрэт-
ныя прапановы па структуры універсітэта. Аднак гэтая ідэя не была
рэа лізавана.
Падчас уд зелу ў беларуска-ўкраінскіх перамовах у Кіеве
М.В.Доўнар-Запольскі зразумеў, што Германію, Украіну і Савец-
кую Расію лёс беларускай дзяржаўнасці цікавіць толькі ў той сту-
пені, у якой гэта адпавядае іх уласным інтарэсам, што неабходна
ставіць беларускае пытанне на абмеркаванне Парыжскай мірнай
канферэнцыі. Таму ў канцы 1918 г. ён працуе над тым, каб с фарму-
ляваць погляды беларус аў на праблему іх дзяржаўнага самавызна-
чэння. Ён скарыстоўвае ўласныя этнаграфічныя матэрыялы, публі-
цыстычныя артыкулы.
У брашуры «Асновы дзяржаўнасці Бел арусі», якая была вы-
дадзена ў 1919 г. на беларускай, рускай, польскай, французскай,
нямецкай мовах, а ў 1920 г. на англійскай, М.В.Доўнар-Запольскі з
навуковых пазіцыяў абгрунтаваў гістарычныя заканамернасці дзяр-
жаўнага самавызначэння беларускага народа. Ён адзначыў: «Ця-
пер прыходзіць пара паправіць гістарычныя абмылкі Мінуўшчы-