лексемы рабiць, слоўнiкавы артыкул якой пабудаваны яўна на ўзор
артыкула рускага слова делать. У параўнаннi з пачаткам стагоддзя
адзначаецца знiкненне цэлага раду цiкавых значэнняў: ‘ажыццяўляць,
выконваць’ (Тым часам правила 8 Марца и “аснаўные” законы не даюць
Думе можнасьци рабиць кантроль гэтых расходоў и пераменяць
“роспись”. 1907, № 13, с
.4); ‘праводзiць’ (– Дык будзем рабiць сход, пачаў
старшыня. 1908, № 5, с.4); ‘наладжваць, арганiзовываць’ (Ablawy robiac
nacami. 1911, № 3, с.47; Армянские мужыки пачали рабиць мужыцкие
саюзы. 1907, № 17, с.8); ‘практыкаваць ’ (A u Amerycy pawinny byc
chaurusy bielarusou, jak heta robiac, napryklad, halickije rusiny. 1911, № 2,
с.35); ‘тварыць’ (Пасьля вайны Расея згадзилась на тое, каб Япония рабила
у Карэи ўсё, што хочэ. 1907, № 25, с.4); ‘учыняць’ (
Голад ды беднота
найчасцей гоняць цёмнаго мужыка красьци, рабиць праступлення. 1907, №
22, с.7); ‘прадпрыймаць’ (Гэтак, калi у якой дзержавi павялiчываюць
ваенную сiлу, то i другiе дзержавы робяць гэта самае у сябе. 1913, № 10,
с.2); ‘рашаць’ (Саўка чытае ужо “букваря”, пiшэ i робiць задачы. 1914, №
21-22, с.2); ‘прызначаць’ (Хвалю, п
’янство! – закрычаў Люцыпар, – раблю
цябе старшай хваробай над хваробамi. 1912, № 14, с.3); ‘паступаць’( –
Цяпер робяць иначэй: бураки ня труць на кашу, а гэблююць на стружки...
1908, № 4, с.4-5); ‘будаваць’ (Казлоўски не паслухаў и пачаў рабиць новы
стаў. 1906, № 3, с.3); ‘заключаць’ (... чыншэвiк мог валадара зямлi
прымусiць рабiць новы
кантракт або выкупiць будоўлi;.. 1912, № 7, с.1). А,
скажам, семантычная структура слова яда ў канцы стагоддзя ў параўнаннi
з пачаткам выглядае цi не занадта вузкай – страчанымi за гэты час
аказалiся 4 значэннi з 6: у ТСБМ вылучаюцца значэннi ‘тое, што ядуць i
п’юць; ежа, харч’ i ‘працэс прыёму ежы’, а ў перыяд “
Нашай нiвы” гэтая
лексема выступала яшчэ i ў значэннях ‘прадукты харчавання’ (Плесень ...
таким парадкам адбярэ ад чалавека яго яду. 1906, № 3, с.7); ‘харчаванне’
(... земля нiколi не пустуе i даход дае добры: што сабе на яду – то сабе, а
лiшнiцу прадаюць [хлебаробы] у горадзе. 1910, № 22, с.340); ‘корм (для
жывёлы
)’ (... боты стаялi пад лаўкай на каторую стаўлялося карыто с
сьвiной ядой. 1913, № 37, с.3); ‘пажыўныя рэчывы’ (Вада як бы
прыгатаўляець расьценням яду, распускаючы маленькие кавалачки зямли.
1907, № 27, с.3).
Увогуле аналiз паказаў наступнае:
- у семантыцы слоў на працягу стагоддзя назiраецца выразная
пераемнасць;
- змены (у асноўным пашырэнне i
звужэнне семантычнага аб’ёму)
адзначаюцца, як правiла, на семантычнай перыферыi. Пашырэнне i
звужэнне значэння на працягу ХХ ст. – несiметрычныя з’явы: пашырэнне
– больш звычайны факт. З гэтага вынiкае, што ў цэлым эвалюцыя
семантычнай сiстэмы беларускай мовы на працягу ХХ ст. iшла ў
традыцыйным кiрунку – у бок
дыферэнцыяцыi, а не абагульнення.