ўстойлівасць найчасцей вынікае са сьылістычных патрэб. Устойлівасць
апісальнай назвы – не адметная рыса перыфразы. Наадварот, калі
перыфрастычны выраз свежы, нечаканы, а яго вобразны змест апраўданы
жыццёвымі асацыяцыямі, то такое выслоўе мае большае права на месца ў
мастацкай тканіне твора. Напрыклад: Відаць, не адзін гуллівы або
напалоханы шчупакамі касяк сілявы напароўся на нябачную
к а п р о н а в
у ю с м е р ц ь (Я.Брыль. Надпіс на зрубе). Семантычная непадзельнасць
вылучанага апісальнага выразу, як і іншых індывідуальна-аўтарскіх
перыфраз, вынікае з інтэнсіўнай рэалізацыі значэнняў іх кампанентаў, а
агульны сэнс перыфрастычнай назвы раскрываецца ў моўнай плыні. Гэта
значна
адрознівае перыфразу ад фраземы. Цэласнае значэнне якой стала
замацавалася моўнай традыцыяй, што прывяло нават да аслаблення ці
страты лексічных значэнняў яе кампанентаў (параўн.: сэрца кроіць,
чортам падшыты, у свіныя галасы).
Прамежкавае становішча паміж індывідуальнымі перыфразамі і
фраземамі займаюць устойлівыя апісальныя выразы, якія не маюць
пэўнага аўтара і ўжываюцца ў мове традыцыйна
. Беларускім шоўкам або
паўночным шоўкам называюць беларусы лён, другім хлебам – бульбу,
беларускім морам – возера Нарач, ляснымі салдатамі – партызан,
блакітным палівам – газ, жалезным або сталёвым канём – трактар. Хто
“пусціў” у моўны побыт згаданыя і іншыя апісальныя выразы, цяпер цяжка
сказаць. З падзеямі сялянскага паўстання на Беларусі 1863 года звязана
ўзнікненне апісальных выразаў
чырвоны дыктатар, кароль Літвы –
Кастусь Каліноўскі: 7 – 20 красавіка 1864 года адбылася кара смерцю ч
ы р в о н а г а д ы к т а т а р а, каторага ставусная сялянская малва
называла “к а р а л ё м Л і т в ы”, разумеючы пад Літвою ўласна
літоўскія і беларускія землі (“Полымя”, 1927, № 4); апісальны выраз
усебеларускі стараста (А.Чарвякоў) узнік на ўзор всероссійскій староста
(М.Калінін) у першыя гады Савецкая улады на Беларусі. Пагартайце
“Малады араты” – часопіс сялянскай моладзі.Там часты аўтар – у с е б е
л а р у с к і с т
а р а с т а (М.Лужанін, Дванаццаць вячорных вогнішчаў).
Не проста растлумачыць, чаму апісальны выраз, ужыты ў размове або
выкарыстаны ў мастацкім творы, потым падхопліваецца іншымі,
захоўваецца ў памяці, ператвараецца ў традыцыйную назву. Адно можна
сказаць з пэўнасцю: вобраз, які стаў асновай апісальнай назвы, што набыла
ўстойлівасць, удала адлюстроўвае
адносіны з’яў рэчаіснасці, таму
індывідуальнасць асацыяцый захоўваецца моўнай традыцыяй.
Устойлівасць ужывання, семантычная непадзельнасць, фіксаваны характар
намінацыі – усё гэта дазваляе глядзець на традыцыйныя апісальныя
выразы як на фраземы “ў патэнцыі”, як на загатоўкі фразеалагізмаў.
Традыцыйнасць, устойлівасць апісальнага словазлучэння, як і
фразеалагізацыя, узнікае ў выніку індывідуальнага развіцця словазлучэння.
Калі аўтарская перыфраза
вобразна характарызуе прадмет, дзеянне ўдала