1. Самабытная тэрміналогія разнастайных беларускіх народных
рамёстваў (бандарства, ганчарства, кавальства, кравецтва, пчалярства,
рыбалоўства, сталярства, ткацтва, цеслярства, шавецтва і інш.) спантанна
нарадзілася ў нетрах беларускіх народных гаворак. Тэрміны літаратурнай
мовы ў шматлікіх галінах прафесійнай дзейнасці людзей , што
грунтаваліся на спецыяльнай адукацыі, ствараліся пераважна ўсвядомлена
і мэтанакіравана праз дзейнасць адмысловых камісій або
кампетэнтных
спецыялістаў.
2. Дыялектная тэрміналогія, дзякуючы найперш свайму мясцоваму
паходжанню, а таксама таму, што ў доўгі зімовы перыяд амаль усё
працаздольнае сельскае насельніцтва займалася пэўнымі рамёствамі,
з'яўляецца арганічнай часткай народных гаворак і вядома большасці
вяскоўцаў. Навуковая тэрміналогія беларускай літаратурнай мовы мае
пераважна інтэрнацыянальныя карані, перадусім запазычанні з грэчаскай,
лацінскай, англійскай
і іншых замежных моў, што абмяжоўвае яе
выкарыстанне толькі спецыялістамі адпаведных прафесій.
3. Тэрміналагічныя найменні адных і тых жа рэалій у пэўнай галіне
народных рамёстваў часта не супадаюць у розных гаворках (параўн.,
напрыклад, назвы ткацкага станка: варштат, вярстак, кросны, нарад,
ставы, стан, стаціва, стаў і інш.). Навуковыя тэрміны,
як правіла,
з'яўляюцца адзінымі для ўсёй літаратурнай мовы, што кадыфікуецца ў
адпаведных спецыяль-ных, галіновых, тэрміналагічных, энцыклапедычных
слоўніках.
4. Дыялектны тэрмін не пазбаўлены полісеміі, таму што, з аднаго боку,
ён узнікае на аснове звычайнага слова (параўн., тэрміны ткацтва: конікі,
сабачкі, шчокі, язык і інш.), з другога боку, ён у нязменнай
форме можа
выкарыстоўвацца для наймення рэалій розных рамёстваў (параўн.: панарад
у ткацтве і ў сельскім транспарце, шалёўка ў ганчарстве і ў сталярстве і
інш.). Насупраць, галоўнай рысай тэрміна літаратурнай мовы служыць яго
імкненне да монасеміі, прынамсі, у межах пэўнай навуковай школы тэрмін
выкарыстоўваецца ў адным значэнні.
5. Рэгіянальныя карані дыялектнай тэрміналогіі
робяць яе ў большасці
выпадкаў матываванай, спецыяльныя словы ў народных гаворках
захоўваюць сваю ўнутраную форму (параўн.: церабень, выдзерак і да т.п. –
са словаўтваральнай матывацыяй, дзядкі, боцікі і да т.п. – з матывацыяй
праз пераносныя значэнні і інш.). У тэрмінах літаратурнай мовы, якія
часцей запазычаны з іншых моў, матывацыя
адсутнічае, унутраная форма
тэрмінаў можа выяўляцца толькі шляхам этымалагічнага аналізу.
6. Значная частка дыялектных тэрмінў мае даволі шырокую
варыянтнасць сваёй знешняй формы, па-рознаму вымаўляецца найперш у
залежнасці ад пэўнай тэрыторыі або нават вёскі, дзе яны ўжываюцца пры
захаванні тоеснага значэння. Напрыклад, такі інструмент, як вялікі
свердзел, называецца і
тыбель, і тэбэль, і тэбале, і тубель і інш. Знешняя