
шырокаўжывальнымі, маюць розны семантычны аб'ём у розных сферах
ужывання (Даниленко В.П. Русская терминология: Опыт
терминологического описания. М., 1971. С 23; Баханькоў А.Я. Развіццё
лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. Мн., 1982. С. 47-
48).
Агульнанавуковая лексіка складае самы значны пласт слоўніка
навуковага стылю (па падліках на матэрыяле нямецкіх навуковых
тэкстаў прыблізна 42 %). Гэта «тыя словы, пры дапамозе якіх можна
апісаць і ахарактарызаваць з'явы і працэсы ў самых розных навуках»
(Функциональный стиль общенаучного языка и методы его
исследования. С. 78). Працэс набыцця ведаў, напрыклад, у беларускіх
навуковых тэкстах прадстаўлены лексемамі заўважаць, даказваць, ёсць,
з'яўляцца, выглядаць, адпавядаць, прасочвацца, назірацца,
эвалюцыяніраваць, дамінаваць; выражаць, сімвалізаваць,
канцэнтраваць, мець адносіны, меркаваць, разумець, азначаць,
тлумачыць, атаясамліваць; дэфарміраваць, накопліваць, вылучаць,
павялічваць, узмацняць, чаргавацца; абумовіць, вынікаць, высветліць,
разлічваць, лічыць, чакаць, імкнуцца, прапанаваць, прадказваць,
прадугледжваць, прадбачыць, прадвызначыць, планаваць інш. Большая
частка гэтых слоў у агульнамоўным плане шматзначная і
поліфункцыянальная, але ў навуковых тэкстах іх ужыванне абмежавана
адным або двума значэннямі.
<...> Характэрнай асаблівасцю агульнанавуковай лексікі з пункту
погляду яе паходжання з'яўляецца шырокае ўжыванне інтэрнацыяналізмаў,
што адлюстроўвае тэндэнцыю да міжнароднай стандартызацыі навукі і
забяспечвае разуменне тэксту. «Даказана, што веданне моўнага акружэння
тэрмінаў дазваляе рабіць пераклады навуковай тэхнічнай літаратуры, якія
стылістычна пераўзыходзяць арыгіналы» (Пумпянский А.Л.
Функциональный стиль
научной и технической литературы // Вопр.
языкознания. 1977. № 2. С. 88). Інтэрнацыянальныя словы, уласцівыя
агульнанавуковаму ўжытку, з'яўляюцца пераважна словамі лацінскага і
грэчаскага паходжання: аб'ект, альтэрнатыва, апрабацыя, аргумент,
асіміляцыя, дыферэнцыяцыя; аналіз, гіпотэза, дыялектыка.
Частка агульнанавуковай лексікі блізкая да агульнаўжывальнай і
становіцца такой у ходзе грамадскага пашырэння навуковых ведаў, росту
адукаванасці грамадства: аб'ект
, аналогія, аспект, праблема, уласцівасць.
Безумоўна, выразнай, строгай мяжы паміж тэрміналагічным і
агульнаўжывальным пластамі лексікі няма. Яна можа мяняцца не толькі з
рухам лексікі ў часе, але і залежыць ад галіны навукі, метадалагічнага
падыходу.
Фармальна-лагічны выклад матэрыялу арганізуецца ў звязны
навуковы тэкст з дапамогай слоў-«арганізатараў навуковай думкі».
Такімі моўнымі сродкамі з'яўляюцца прыслоўі, пабочныя словы і