неабходных сродкаў моўных зносін”
1
*. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць
шырокае выкарыстанне іх у маўленні. Як паказаў праведзены намі
статыстычны аналіз рада твораў рускай мастацкай літаратуры з колькасцю
155 390 словаўжыванняў і мастацкіх твораў беларускай літаратуры з
даўжынёй тэксту 257 290 словаўжыванняў, часціцы адпаведна адзначаны
10 092 (6,5%) і 12 976 (5%) разоў. < ... >
Тым не менш у навуковай літаратуры часціцы нярэдка разглядаюцца
як неістотны
, дапаможны разрад слоў, які не мае лексічнага значэння і не
нясе пэўных сінтаксічных функцый, як з’ява перыферыйная,
факультатыўная.
У адносінах да наяўнасці/адсутнасці ў часціц лексічнага значэння ці
характару гэтага значэння адзначаюцца наступныя пункты погляду.
Адна група вучоных лічыць, што ў часціц, як і ўвогуле ў службовых
слоў,
адсутнічае лексічнае значэнне, што яны маюць толькі граматычнае
значэнне. “Некаторыя словы, - сцвярджаў А.А.Шахматаў, - маюць
выключна граматычнае значэнне: гэта словы службовыя”
2
. < ... >
“Службовыя словы, - пісаў А.М.Гвоздзеў, - не валодаюць лексічным і
граматычным значэннем, як знамянальныя словы, і выступаюць толькі як
носьбіты граматычных значэнняў”
3
.
Другая група мовазнаўцаў, не адмаўляючы поўнасцю наяўнасці ў
часціц лексічнага значэння, указвае на яго непаўназначнасць,
непаўнацэннасць. Так, У.А.Багародзіцкі гаворыць аб “паніжанай
знамянальнасці” часціц
4
, Л.М.Чысцякова – аб іх “аслабленым лексічным
значэнні”
5
.
Трэцяя група даследчыкаў (Г.І.Чырва, Ю.Г.Скіба і інш.) указвае на
кантэкстуальную, сінтаксічную абумоўленасць лексічнага значэння часціц.
“Ізалявана, па-за пэўным тыпам канструкцый, часціцы пазбаўлены
лексічных значэнняў”, - падкрэслівае Н.Ю.Шведава
6
.
Не пагаджаючыся з прыведзенымі вышэй выказваннямі, мы, як і рад
іншых даследчыкаў, у разуменні часціц, ва ўстанаўленні суадносін паміж
так званымі знамянальнымі і службовымі словамі зыходзім з таго, што
“тэрмін “знамянальны” нязручны, бо стварае памылковае ўражанне, што ў
мове ёсць не толькі знамянальныя, але і не знамянальныя словы. У
сапраўднасці
ўсе словы па-свойму знамянальныя”
7
. Расчляненне слоў на
знамянальныя і службовыя неправамерна ў тых адносінах, што “асноўныя,
якасныя адрозненні слоў ідуць па лініі адрозненняў часцін мовы, і
класіфікацыя па часцінах мовы заўсёды ёсць класіфікацыя слоў. Падзел жа
1
Мирович А. Основные функции частиц в современном русском языке // Лексикографический сборник,
вып. 5. – М., 1962, с. 104.
2
Шахматов А. А. Синтаксис русского языка. – Л., 1941, с. 432.
3
Гвоздев А.Н. Современный русский литературный язык, ч.1.–М., 1958, с. 388.
4
Богородицкий В.А. Общий курс русской грамматики. – М. –Л., 1935, с. 105 – 106.
5
Чистякова Л.М. К методике стилистического анализа частиц // Русский язык в школе. -1951. - №5, с.44.
6
Шведова Н.Ю. Очерки по синтаксису русской разговорной речи. – М., 1960, с. 97.
7
Будагов Р. А. Введение в науку о языке. – М., 1958, с. 18.