асаблівасці лічацца другараднымі. Правілы пунктуацыі вызначаюцца на
граматычнай аснове і з’яўляюцца больш катэгарычнымі,
факультатыўнасць дапускаецца ў абмежаваных выпадках. Колькасць
унутрысказавых знакаў, асабліва косак, тут значна большая, чым у
пунктуацыі французскага тыпу.
Такі ж характар мае руская пунктуацыя, а разам з ёю беларуская і
ўкраінская. Польская і чэшская пунктуацыя таксама належыць
да гэтага
тыпу, але маюць і выразныя рысы “французскай” арыентацыі.
Разам з гэтымі тыпалагічнымі разыходжаннямі існуюць нацыянальныя
адрозненні ва ўжыванні асобных знакаў. Так, іспанцы ставяць пытальнік і
клічнік у сказе двойчы: перавернуты знак перад сказам, загадзя
сігналізуючы аб адпаведнай інтанацыі, і нармальны знак у канцы сказа.
Англічане ўжываюць тры віды
працяжніка падоўжаны (two–em dash),
раўназначны нашаму шматкроп’ю; нармальны (em dash), аднолькавы з
нашым, і скарочаны (en dash) — большы за наш злучок <…>.
Адзначанымі акалічнасцямі тлумачыцца неабходнасць пры перакладзе
з адной мовы на другую, калі яны адрозніваюцца ў тыпалагічных асновах
пунктуацыі і ў прыватных дэталях ужывання асобных знакаў,
“перакладаць” таксама і пунктуацыю
3
.
Нацыянальны характар маюць і назвы знакаў прыпынку. Беларускія
назвы ствараліся пад уплывам пунктуацыйнай тэрміналогіі трох славянскіх
моў — рускай, польскай і ўкраінскай. Карусь Каганец (Казімір
Кастравіцкі) у кнізе “Беларускі лемэнтар, або Першая навука чытання”
(1906 г.) даваў такія назвы: кропка, закавыка, кропка з закавыкай,
двукропе, працяжка, пытаннік, клічнік, недаказ, чужаслоў (назва дужак
адсутнічае). У першых выданнях “Беларускай граматыкі для школ” Б.
Тарашкевіча (пачынаючы з 1918 г.) знакі называліся: пункт, коска, пункт з
коскай, два пункты, працяжнік, пытальнік, клічнік, недаказ, скобкі,
чужаслоў. У пятым выданні (1929 г. ) зроблены частковыя змены: пункт,
коска, пункт з коскай (або пасрэднік), два пункты, працяжнік, пытальнік,
клічнік, недаказ (або мнагакроп’
е), дужкі, чужаслоў (або двукоссе). У
перакладных слоўніках і школьнай граматыцы 20-х гг. (М.Гарэцкі,
М.Байкоў, С.Некрашэвіч, Я.Лесік) устойлівым робіцца тэрмін кропка, але
яшчэ не знікаюць недаказ і чужаслоў. У 1937 годзе “Руска-беларускі
слоўнік”, выданы АН БССР, канчаткова замацаваў сучасныя назвы:
кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’
е, працяжнік, пытальнік, клічнік,
шматкроп’е, дужкі, двукоссе.
§ 4. Гісторыя пунктуацыі двух апошніх стагоддзяў сведчыць, што доўгі
час яна заставалася неўпарадкаванай. Яе нормы часцей за ўсе вызначаліся
кнігавыдаўцамі і друкарскімі работнікамі — рэдактарамі і карэктарамі (па
3
Гл.: Л.Н. Соболев. Пособие по переводу с русского языка на французский. М.,
1952. С. 184—189.