можна было б назваць апорным элементам <…>. Дзеля гэтага ядра і
ствараецца, вобразна гаворачы, даданая частка, яму яна і падпарадкавана.
Адсюль вынікае, што ў такіх сказах, як напрыклад І пакаціўся гром,
якому век рэхам грымець (М.Танк) і І пакаціўся гром, пасля таго як
бліснула маланка — галоўная частка першага сказа толькі фармальна
супадае з галоўнай часткай другога. У гэтых сказах галоўныя часткі
адрозніваюцца характарам апорнага элемента. Калі ў першай з іх апорным
элементам будзе слова гром, то у другой — пакаціўся. Паказальна, што
апорны элемент з’яўляецца той неабходнай і разам з тым дастатковай
велічынёй, якая, уласна кажучы, і складае галоўную частку.
Ёсць нямала
выпадкаў, калі ўся галоўная частка складаецца толькі з аднаго апорнага
элемента, напрыклад: О вы, што век цэлы адзеты і сыты, і з думкай
аднэй, каб пражыць весялей (Я. Купала).
3. Паміж галоўнай і даданай часткамі ўстанаўліваюцца тыя або іншыя
адносіны (уся разнастайнасць відаў гэтых адносін аб’ядноўваецца ў
пэўныя
тыпы; так, можна вылучаць адносіны прэдыкатыўныя,
атрыбутыўныя, аб’ектныя, прасторавыя, часавыя, умоўна–выніковыя,
прычынныя, мэтавыя, меры і ступені, характару і спосабу дзеяння,
супастаўляльныя). Адзначаныя граматычныя адносіны ўстанаўліваюцца
паміж кампанентамі — састаўнымі часткамі, “членамі” складаназалежнага.
Гэтыя кампаненты, з’яўляючыся граматычнымі адзінкамі, павінны мець
пэўнае граматычнае значэнне, аформленае тымі або іншымі граматычнымі
сродкамі. Асноўным
граматычным значэннем г а л о ў н а й часткі
з’яўляецца яе падпарадкуючы характар. Гэта граматычнае значэнне
афармляецца звычайна пры дапамозе інтанацыі (інтанацыя
незакончанасці); калі ж галоўная частка з той або іншай прычыны
знаходзіцца пасля даданай, то для афармлення галоўнай становяцца
неабходнымі іншыя сродкі, таму што інтанацыя прымусова
набывае
характар закончанасці. У гэтым выпадку ўжываюцца часціцы то, так, дык
і інш. Напрыклад: А што далей будзе, дык немаведама (К.Чорны). Параўн.:
Немаведама, што далей будзе.
Граматычныя значэнні д а д а н а й часткі могуць быць розныя.
Можна вылучаць, напрыклад, наступныя тыпы даданых частак у
адпаведнасці з
іх граматычным значэннем: прадметнасці, азначальнасці,
месца, часу, умовы, прычыны і падставы, мэты, меры і ступені, характару і
спосабу дзеяння, меркавання, выніку. Усе гэтыя граматычныя значэнні
зыражаюцца пэўнымі фармальнымі граматычнымі сродкамі: адноснымі
займеннікамі, прыслоўямі, часціцамі, мадальнымі словамі, а ў першую
чаргу — падпарадкавальнымі злучнікамі. Усе гэтыя фармальныя
грматычныя сродкі аб’ядноўваюцца ў адну
групу — сродкаў сувязі
галоўнай часткі з даданай. Напрыклад, граматычнымі сродкамі выражэння
так званага прадметнага значэння даданай часткі будуць займеннікі хто,
што (у розных склонах, з прыназоўнікамі або без іх) і злучнік што, які