галоўная частка мае форму неразвітага простага сказа або калі адзін
галоўны член пачынае, а другі — заканчвае галоўную частку, то
інтэрпазіцыя даданай звычайна выключаецца. (Рэдкія выпадкі разрыву
даданай часткай апорнага элемента могуць прыводзіць да зліцця з даданай
часткай тых слоў галоўнай, якія знаходзяцца перад гэтай даданай <…> або
да набліжэння даданых частак да
ўстаўных канструкцый <…>.) І толькі ў
выпадку, калі дзейнікам галоўнай часткі выступае ўказальнае слова,
даданая частка разрывае апорны элемент (параўн. з гэтым размяшчэнне
іншых даданых у інтэрпазіцыі, пасля ўказальных слоў, дзе гэтыя
ўказальныя словы праяўлялі схільнасць да зліцця са сродкамі сувязі
даданай часткі). Асабліва гэта датычыцца даданых у функцыі дзейнікавых,
параўн.:
Той, хто разлагае армію знутры, той самы подлы, самы злосны
вораг (П. Г л е б к а. Над Бярозай-ракой). <…>
Усе ж іншыя выпадкі інтэрпазіцыйнага размяшчэння даданай — гэта
адхіленне ад нормы, напрыклад: Заўсёды, хто жыве ўспамінам аб
мінулым, той апускае вочы ў дол (А. 3 в о н а к. У
дарозе). <…>
Адчуваецца, што даданая частка ў такіх умовах набывае значэнне
пабочнай заўвагі і набліжаецца да ўстаўной канструкцыі. І толькі тады
магчыма стылістычна немаркіраваная інтэрпазіцыя даданай (без
разрывання апорнага элемента), калі даданая частка адносіцца да
адасобленага словазлучэння, якім пачынаецца галоўная частка, або калі ў
самой галоўнай частцы ёсць аднародныя выказнікі ці
аднародныя дзейнікі,
прычым у склад апорнага элемента галоўнай часткі ўваходзіць не апошні з
рада аднародных дзейнікаў ці выказнікаў.
Даданыя ў функцыі дзейнікавых звычайна знаходзяцца ў постпазіцыі;
постпазіцыя даданых дзейнікавых са злучнікамі і злучальнымі словамі
што, як, калі, каб, руск. что, как, если, чтобы, укр. що, як, калі, щоб і
пад. — звычайная
норма сучаснай мовы. Прэпазіцыя іх — стылістычна
матывіравана: А што далей будзе, дык немаведама (К. Ч о р н ы.
Бацькаўшчына). <…>
Даданыя ў функцыі ўступальных вызначаюцца тым, што яны могуць
быць як у постпазіцыі, так і ў прэпазіцыі. Зусім раўнацэнна і тое, і другое
становішча для даданых, напрыклад, са злучнікамі хоць (
хаця), хай (няхай),
хай сабе што (няхай сабе што), дарма што, руск. хоть (хотя), пусть,
пускай, даром что, укр. хоч, хай, нехай, правда, дарма що і пад. Параўн.: А
шчасця, гарачага, хмельнага шчасця ім ніяк нельга было ўдосталь напіцца,
хоць прастаялі на снезе амаль да світання (Я. Б р ы
л ь. На Быстранцы).
<…>
Перавага аддаецца прэпазіцыйнаму становішчу даданай часткі тады,
калі яна звязваецца з галоўнай спалучэннем займеннікаў як, калі, дзе, куды
і пад. (руск. как, когда, где, откуда і пад., укр. як, де, куди, коли, кто і пад.)
з часціцай ні (руск. ни, укр. не), г. зн. як ні,
калі ні, куды ні і г. д.
Даданыя ў функцыі выказнікавых гэтак жа сама аднолькава лёгка