працах, але і на старонках газет, часопісаў, кніг. Вось толькі некалькі
прыкладаў з перыёдыкі апошніх двух гадоў: «Часта пры галенні, гледзячы
ў люстэрка на свой "амбітны" нос, успамінаецца м а л а д о с ц ь; У мяне,
згадаўшы радкі з пісьма, міжволі выкаціліся с л ё з ы; Яму
балюча
зашчымела с э р ц а, уявіўшы разгублены, заплаканы твар Чудакоўскага;
Ведаючы характары многіх творцаў, цяжка чытаюцца іхнія т в о р ы;
Цяпер, перабіраючы лісты ад Уладзіміра, часта прыгадваецца журботнае
котлішча». У кожным з гэтых сказаў гаворыцца пра дзеянні двух зусім
розных прадметаў у граматычным значэнні гэтага слова;
напрыклад, пра
мяне (я згадаў радкі) і пра слёзы (выкаціліся слёзы). Выдзеленыя вышэй
дзеепрыслоўі не паказваюць на дадатковае дзеянне пададзеных разрадкай
адзіных тут дзейнікаў-назоўнікаў у назоўным склоне і ніяк не кантактуюць
з імі (гледзячы – маладосць, згадаўшы – слёзы, уявіўшы – сэрца, ведаючы –
творы, перабіраючы – котлішча).
Як праверыць, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе? Першы
прыём –
трансфармацыйны: перабудоўваем сказ, замяняем дзеепрыслоўе
дзеясловам і злучаем аднародныя выказнікі злучнікам і: Дрэвы скрыпелі,
пагойдваючыся ад ветру – Дрэвы пагойдваліся ад ветру і скрыпелі. У
няправільна пабудаваным сказе такой замены не зробіш: "3 лётчыкам
Куніцыным, лятаючы на ваенным самалёце, здарылася аварыя".
Другі прыём. Паколькі дзеепрыслоўе мае адносна свабоднае
размяшчэнне ў сказе
і сэнсава звязваецца з дзейнікам, магчыма
перастаноўка дзеепрыслоўнага словазлучэння бліжэй да дзейніка: Дрэвы,
пагойдваючыся ад ветру, скрыпелі. Зрабіўшы такую перастаноўку ў
няправільна пабудаваным сказе, лёгка выявіць бяссэнсіцу: "Аварыя,
лятаючы на самалёце...". Тое самае выяўляецца пры аналагічнай
перастаноўцы і ў кожным з прыведзеных вышэй прыкладаў: "Маладосць,
гледзячы ў люстэрка..." і г. д
.
Дзеепрыслоўі ўжываюцца і ў абагульнена-асабовых сказах, у якіх, як
вядома, няма дзейніка, а дзеянне, выражанае дзеясловам і дзеепрыслоўем,
адносіцца да кожнага, да любой асобы: Нарабіўшыся за дзень на тых
сотках, пад вечар ледзь ногі цягнеш ("Маладосць").
У безасабовых сказах дзеепрыслоўе ўжываецца толькі тады, калі
яно адносіцца да неазначальнай формы
дзеяслова, г. зн. калі галоўны
член безасабовага сказа выражаецца спалучэннем дзеяслова ці безасабова-
прэдыкатыўнага слова (трэба, неабходна, нельга, можна, варта і інш.) з
інфінітывам: Слухаючы яго выступленні, нам ад няёмкасці хацелася нават
залезці пад лаўку (А. Карпюк); На чужы лоб сягаючы, трэба і свой
падставіць (Прыказка). Калі ж у безасабовым сказе
няма інфінітыва,
дзеепрыслоўе ўжываць нельга: "Адчувалася, слухаючы Казлову: тое, што
яна гаварыла, ніколі не забудзе; Там, у кіно, гледзячы на яе, мне
падумалася, што Таня прыгажэйшая за Аню і цяпер ужо я іх не зблытаю".