Найбольшай валентнасцю ў ролі першага кампанента вызначаюцца з і
па, а ў ролі другога кампанента – між, над і за. Значэнне кампазіта ў
большасці выпадкаў – гэта сума значэнняў кампанентаў. Тыпы кампазіцыі
ў беларускай мове непрадуктыўныя, частата ўжывання складаных
прыназоўнікаў у мове невялікая (у сярэднім, у 50 разоў радзей, чым
простых прыназоўнікаў). < ... >
Канверсія
ў сучаснай беларускай мове – самы актыўны спосаб
словаўтварэння прыназоўнікаў.
У прыназоўнікі пераходзяць прыслоўі акалічнасныя і радзей якасныя.
Пераход адных прыслоўяў у прыназоўнікі ўжо завяршыўся, і гэтыя словы
зусім не ўжываюцца або рэдка выступаюць як прыслоўі (сярод, паводле,
акрамя, апрача, бліз, вакол), другія ж з’яўляюцца біфункцыянальнымі
(становячыся на іншы
пункт погляду, можна было б сказаць, што тут ідзе
працэс расшчаплення на два амонімы – прыслоўе і прыназоўнік); гэта
міма, пасля, скрозь; абапал, акрай, блізка, збоку, ззаду, злева, кругом,
наверсе, наверх, напаказ, наперад, наперадзе, наперакор, наперарэз,
напрадвесні, напярэдадні, напярэймы, насустрач, наўдзіў, насупор,
непадалёк, паверх, падчас, паперадзе, папярок, пасярэдзіне, паўзверх,
паўскрай, побач, побліз
, поплеч, поруч, скраю, углыб, удагон, удаль, удоўж,
узамен, узбоч, уздоўж, укруг, уперад, уперадзе, упоперак, ускрай, услед,
усцяж; наабапал, наводдаль, навокал, насупроць, наўздагон, наўкруг,
паабапал, паблізу, пасярод, уводдалі; адносна, адпаведна, згодна,
паралельна, прапарцыянальна, раўналежна і некаторыя іншыя. Большасць
з гэтых слоў захоўвае прасторавае значэнне, меншая колькасць – часавае, і
зусім нямногія маюць
прычыннае, мэтавае і іншыя значэнні.
Паралельна з гэтым ідзе працэс прэпазіцыяналізацыі прыслоўна-
прыназоўнікавых канструкцый. У такіх канструкцыях прыслоўе выступае
як удакладніцель тых адносін, якія выражаюцца прыназоўнікамі з багатым
“спектрам” функцыянальных значэнняў (ад, з, за, да і некаторымі іншымі).
Ствараюцца цесныя адзінствы тыпу воддаль ад, далёка ад; адначасна з,
побач з,
поплеч з, поруч з, разам з; следам за, услед за; упоперак да і пад.,
якія і функцыяніруюць у падпарадкавальным словазлучэнні як адзіны
цэльны сродак сувязі яго кампанентаў.
Прыслоўныя прыназоўнікі не маюць стылёвай абмежаванасці.
Ужывальнасць іх, праўда, нязначная. У параўнанні нават са складанымі
прыназоўнікамі яны выкарыстоўваюцца ў чатыры разы радзей.
З дзелавой
мовы пачынаюць пранікаць у мову мастацкай літаратуры і
прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку пераходу назоўнікаў ці
прыназоўнікава-іменных канструкцый у прыназоўнікі. Сюды адносяцца:
шляхам; з боку, з дапамогай, з ліку, з мэтай, з прычыны, за выключэннем,
за кошт, на аснове, на манер, на працягу, на чале, на шляху, па шляху,
у
адрас, у бок, у выніку, у духу, у імя, у карысць, у кірунку, у ліку, у напрамку,