словазлучэнні (прыйсці ў галаву, дапускаць у думках); безасабова–
прэдыкатыўныя словы (ясна, зразумела, бясспрэчна). Напрыклад: Ён
зразумеў, што трэба ісці, і, азіраючыся, пайшоў, думаючы, што немец
пойдзе за ім канваірам (В. Быкаў). <…>
Сінтаксічная сувязь паміж злучнікам і апорным элементам не мяняе
свайго характару і ў тым выпадку, калі
апошні мае пры сабе антэцэдэнт і
азначэнне, якія вядуць да ўзнікнення атрыбутыўных адносін, аднак гэтыя
адносіны не падтрымліваюцца анафарычнымі сродкамі сувязі (злучальным
словам) у даданай частцы. Параўн.: Ён не мог не разумець тую простую
ісціну, што з прастрэленымі грудзьмі ён не ваяка (В. Быкаў). *Ён не мог не
разумець тую
простую ісціну, якую разумелі ўсе
3
.
3. Вельмі вялікую групу апорных элементаў складаюць словы з се-
мантыкай і н т э л е к т у а л ь н а г а і э м а ц ы я н а л ь н а г а ў с п р ы-
м а н н
я зместу таго, аб чым гаворыцца ў даданай частцы: дзеясловы і іх
формы (пачуць, шкадаваць, адчуваць, здзіўляцца, верыць, цікавіцца,
непакоіцца, усміхацца, плакаць, асцерагацца, радавацца, заўважыць,
прыкмеціць, пакутаваць, спахапіцца, уяўляць, спалохацца, згледзець,
скакаць, паўзірацца, млець, смяяцца, пакрыўдзіцца; здаецца, відаць,
адчуваецца, падабаецца; упэўнены, абавязаны, раздражнёны, уражаны,
задаволены); прыметнікі (абыякавы, вінен);
назоўнікі (шчасце, прыкмета,
няпэўнасць, жах, надзея, пакута, радасць, трывога, ярасць, туга,
нецярпенне, прыкрасць); безасабова прэдыкатыўныя словы (чутно, дзіўна,
падобна, відавочна, прыкра); спалучэнні (чула сэрца, збіць з панталыку,
заплюшчваць вочы, атрымаць лазню, не было клопату, няма ніякай
справы, не ўзяло апаскі). Напрыклад: Можа, мы яшчэ з табою радавацца
будзем
, скакаць кожны вечар, што яе не ўзялі (У. Караткевіч). <…>.
4. Даволі шырока ўжываюцца апорныя словы са значэннем
эмацыянальнага або інтэлектуальнага ў з д з е я н н я або р э а к ц ы і на
змест даданай часткі (пагражаць, рупіцца, прасіць, дбаць, лемантаваць,
суцяшаць, дамовіцца, згадзіцца, маліць
, бажыцца, дабіцца, вучыць,
дапусціць, пераканаць, унізіць, сведчыць, пярэчыць, кпіць, дакараць,
расчароўваць, цешыць, дзякаваць, недалюбліваць, хваліць, абнадзейваць;
пагроза, доказ, спрэчка, умова, нагаворы, загад, га́́лас, правіла, папрок;
даць знак, рабіць выгляд; дзякуй). Напрыклад: Абяцай, што ніколі без
крайняй, без смяротнай патрэбы не адбярэш жыцця ў жывога (У. Ка-
раткевіч). <…>.
5. Шматлікай з
’яўляецца і лексіка м а д а л ь н а–а ц э н а ч н а й
семантыкі: прыметнікі, безасабова прэдыкатыўныя словы, назоўнікі,
фразеалагічныя спалучэнні (шкада, добра, кепска, няёмка, журботна,
лёгка, дарма, магчыма, дрэнна; лухта, праўда, хлусня, шчасце, бяда,
сорам, жаль, дурань, малайчына, дзіва, заслуга, талент, галоўнае
, самае
3
Зорачкай адзначаны трансфармаваныя канструкцыі.