губнога галоснага /у/ ва ўсіх выпадках без выключэння: бру (41, 40, 39),
пту (41, 39, 36), мну (42, 41, 39) дру (44, 41, 40), тру (45, 43, 42), зду (47,
46, 42), лбу (49, 45, 44); ц'му (49, 46,44), ску (48, 46, 43), жну (43, 41, 40),
чну (45, 44, 42), шту (42, 40, 39), рлу (45, 43, 40), хлу (43, 42, 40).
У велічынях, якія характарызуюць губныя артыкуляцыі гэтых складоў
па вертыкалі, адсутнічае пастаянная тэндэнцыя. У складах бру (22, 34, 37),
пту (23, 33, 36), мну (25, 33, 34), дру (33, 36, 38), тру (34, 36, 37), зду (34,
36, 38), ску (35, 37, 38) паказчыкі па вертыкалі паступова павялічваюцца.
Гэта тлумачыцца тым, што першымі зычнымі гукамі ў гэтых складах
з’яўляюцца тыя гукі, у якіх паказчыкі па вертыкалі меншыя, чым для /у/. У
складах жа дз’му (34, 28, 34), ц’му (35, 27, 31), лбу (40, 28, 32)
вертыкальнае звужэнне губ адбываецца ад першага зычнага гука да
наступнага, але ад наступнага зычнага да галоснага назіраецца паступовае
іх расшырэнне, у выніку таго, што ў сярэдзіне склада стаяць губныя
зычныя, у якіх паказчык па вертыкалі меншы, чым у папярэдніх зычных.
У складах жну (39, 37, 34), чну (40, 38, 35), шту (40, 36, 35), рлу (38, 33,
32), кру (37, 36, 34), хлу (36, 35, 34) адлегласць па вертыкалі паступова
памяншаецца ад першага зычнага да галоснага, паколькі два папярэднія
гукі вымаўляюцца шырэй па вертыкалі, чым гук /у/.
Тая ж самая карціна назіраецца ў складах тыпу ССГ, дзе перад стаіць
мяккі зычны. Адлегласць паміж куткамі губ і ў гэтым выпадку
памяншаецца ва ўсіх даследаваных складах: бл'у (43, 40, 39), пл'у (43, Ю,
38), мл'у (42, 37, 36), фл'у (44, 42, 38), зн'у (46, 44, 43), л'л'у (45, 14, 42), гн'у
(44, 43, 41). Па вертыкалі велічыня паступова павялічваецца ў складах, дзе
першым зычным з'яўляецца губны: бл'у (26, 31, 34),. чл'у (27, 33, 34), мл'у
(27, 32, 34), фл'у (27, 32, 33). Калі ж у пачатку склада знаходзіцца
шчылінны ці плаўны, то яна паступова памяншаец-ца: зн'у (34, 32, 31), л'л'у
(38, 36, 34), гн'у (39, 36, 32), кл'у (37, 34, 33). Параўнанне складоў тыпу ГС,
дзе галосны – той жа самы губны /у/ ў націскным становішчы, паказала,
што ў складах гэтага тыпу існуе адваротная тэндэнцыя да паступовага
расшырэння губ па гарызанталі ад галоснага да наступнага цвёрдага
зычнага. Гэту тэндэнцыю можна азіраць ва ўсіх даследаваных складах без
выключэння: уб (39, 47), уп (40, 45), ум (41, 42), уф (38, 42), уд (40, 42), ут
(40, 43), ус (39, 45), ул (39, 43), уж (41, 43), уш (42, 44), уц (40, 44), ур (41,
44), уч (42, 45), ук (43, 45), ух (40, 44).
У складах з мяккімі зычнымі назіраецца тая ж заканамернасць: уц' (41,
46), уз' (41, 47), юз' (43, 48), юс' (44, 46), ун' (43, ), ух' (43,46).
Існуе толькі варыяцыя велічыні па вертыкалі. У складах уб (36, 31), юп
(36, 29), ум (39, 32), уф (35, 30), ул (38, 36), ур (37, 35), (34, 33), а таксама ў
складах з мяккімі зычнымі уб' (38, 30), уф' (39, удз' (39, 34), уц' (37, 35), ун'
(36, 34) адзначана вертыкальнае звужэнне губных артыкуляцый ад /у/ да
зычнага. Гэта велічыня, наадварот, паступова павялічваецца ў складах уд
(37, 39), уж (40, 42), уч .40), уг (35,37).