§ 93. ІІравапіс дае нам правілы, як трэба пісаць у тых разох, калі
пішацца ня так, як чуваць.
У беларускім правапісе трэба ведаць перад усім два найпершыя правілы:
адно аб пісаньні галосных, другое – зычных.
Галосныя так пішуцца, як вымаўляюцца: сталы, валы, сьцяна, лясы і г.
д. (а не сьцена, лесы, столы, хоць карані слоў: стол-, вол-, сьцен-, лес-).
Зычныя, наадварот, пішуцца гледзячы на тое, які зычны ў карані,
прыстаўцы ці канчатку: мёд, калодка, падтрымаць, мыешся і г. д. (а ня
так, як чуваць – мёт, ка'лотка, паттрымаць, мыесься – дзеля таго, што
карэнь мёд-, колод-, прыстаўка – под, канчатак – ш ).
Ад гэтых правілаў здараюцца дзе-ня дзе адступ
леньні.
§ 104. Словы чужаземныя, узятыя з чужое мовы даўно, пішуцца так,
як гэта чуваць у штодзённым ужытку: літара, аканом, арганісты, паляруш,
калідор, леварвэр, камісія і т. д.
Словы чужаземныя, што ўжываюцца ў кніжках і ў кніжнай мове і да
народу не дайшлі або дайшлі нядаўна, пішуцца так, як у тэй мове, скуль
яны ўзятыя: тэлеграф, тэлеграма, літэратура, монолёг, тэатр, дынастыя,
партыя, рэдакцыя, інспэктар, дырэктар, рэдактар
∗
) і г. д.
Заместа падвойных зычных пішуцца простыя: каса, маса, тэлеграма,
Фінляндыя, Голяндыя – а ня касса, масса, тэлеграмма, Гольляндыя,
Фіннляндыя і г.д.
Чужаземнае l, перадаецца мягкім ль, а ня цьвёрдым Л: Лёндон,
філёзофія, монолёг і г. д.
Трэба заўважыць правапіс у такіх разох, як рэдакцыя, нацыя,
Францыя, рацыя; рэдакцыйны, нацыянальны, рацыянальны, Голяндыя,
Фінляндыя, Курляндыя.
Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. – Вільня, 1918. – С. 59, 70.
Л.М. Шакун
РОЛЯ Б.А. ТАРАШКЕВІЧА
Ў РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ
Гісторыю беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы нельга ўявіць
без імя Браніслава Адамавіча Тарашкевіча (1892-1941), вядомага
беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, пісьменніка і вучонага,
акадэміка Акадэміі навук БССР. Яго шматгранная і плённая дзейнасць
прыцягнула ў апошнія два дзесяцігоддзі пільную ўвагу даследчыкаў
1
. У
артыкулах і манаграфіях ярка і ўсебакова асветлена постаць Б.
Тарашкевіча як стойкага барацьбіта за шчасце народа, таленавітага
пісьменніка і публіцыста, палымянага народнага трыбуна і выдатнага
∗
У такіх разох ар заместа ор пад уплывам беларускіх слоў на – ар: пісар, знахар і г.д.
1
Л і с А. Браніслаў Тарашкевіч.- Мінск, 1966; Bergman A. Rzecz о Bronislawie Taraszkiewiczu.- Warszawa,
1977.