відаць з папярэдняга выкладу, з такім разуменнем адназначных і
двухзначных літар наўрад ці можна згадзіцца. Да таго ж, як ужо
гаварылася, літары е, ё, ю, я не заўсёды "адначасова абазначаюць два гукі",
нярэдка яны, дадаткова паказваючы на мяккасць папярэдняга зычнага,
абазначаюць адзін гук: зялёны - [з'ал'оны].
Што да мяккага знака (ь), то гэта літара гука не абазначае і таму не
адносіцца ні да адназначных, ні да двухзначных. Але ўмоўна можна
гаварыць пра яе "двухзначнасць" - з крыху іншым разуменнем гэтага
слова. Справа ў тым, што ў адных выпадках яна выступае як змякчальны
знак, а ў друтіх - як раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для
абазначэння мяккасці зычных: мазь, пісьмо, хтосьці. Раздзяляльны мяккі
знак адначасова выконвае дзве функцыі: паказвае на раздзельнае
вымаўленне гукаў перад е, ё, ю, я, і і абазначае мяккасць папярэдняга
зычнага: рэльеф, мільён, налью, мадзьяр, Ільічы.
Апошнім часам на старонках газеты "Наша слова" і некаторых іншых
выданняў сустракаюцца разважанні пра неабходнасць асобных знакаў-
літар для абазначэння на пісьме злітных гукаў [дз], [дж], а таксама пра
магчымасць пераходу з сучаснага шрыфту на лацінку. Так, М.Булавацкі ў
"Нашым слове" (2001. №
22) паведамляе, што з яго ўдзелам рыхтуецца
часопіс для беларускіх настаўнікаў матэматыкі, у якім замест дз будзе
выкарыстоўвацца знак z, а замест дж - знак d. Аўтар піша, што гэта не
ягоная ідэя, што, "напрыклад, У.Дубоўка выдаваў з такімі літарамі сваё
"Узвышша". Але гэта няпраўда. Ніколі ў Дубоўкі не было "свайго
"Узвышша". I ніколі ён нічога не выдаваў "з такімі літарамі". Ён толькі
апублікаваў у часопісе "Узвышша" (1928. № 4) артыкул "Праект літар для
гукаў дз і дж". Вышэй ужо гаварылася, што дыграфы дз, дж нармальна
выконваюць сваю функцыю і што няма патрэбы прыдумваць яшчэ нейкія
знакі-літары для перадачы афрыкатаў.
Часам ідуць яшчэ
далей. У "Родным слове" быў змешчаны артыкул
А.Мельнікава "Аксамітны правапіс", дзе на поўным сур'ёзе прапануецца
"ўдасканаленая" графіка з сумесі кірылічнага і лацінскага алфавітаў.
Праўда, рэдакцыя, друкуючы гэты матэрыял, звярнулася да чытачоў з
просьбай выказацца па закранутым пытанні. Быў у "Родным слове" і
водгук на "Аксамітны правапіс". Аўтар водгуку
Ю.Чарнякевіч - прыхільнік
лацінкі і тарашкевіцы, якая "вабіць сваёй мяккасцю, сваёй беларускасцю".
Коратка пра лацінку. Іншы раз некаторыя аўтары, вышукваючы
аргументы на карысць лацінкі, гавораць, што ёю карысталіся пры
друкаванні сваіх твораў Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Цётка і інш. Але ж яны
рабілі гэта змушана. Бо, як вядома, цар Аляксандр
Другі спецыяльным
указам забараніў выдаваць кнігі і газеты на беларускай мове, быццам бы
сказаўшы пры гэтым: "3 нас хопіць і маларасійскай". Таму, відаць,
В.Дунін-Марцінкевіч, каб як-небудзь прабіцца ў друк, і напісаў п'есу
"Пінская шляхта" не па-беларуску, а нібыта на "маларасійскай"