складаецца з 33 літар, а па-за алфавітам ёсць яшчэ аж 7 дыграфаў, у тым
ліку dz, dż для абазначэння афрыкатаў [дз], [дж]. Дыграфы ці лігатуры
характэрныя і для англійскай, французскай, нямецкай моў. У нямецкай
мове фанема [ш] абазначаецца спалучэннем трох літар – sch, а для
перадачы на пісьме фанемы [ч] выкарыстоўваецца спалучэнне
з чатырох
літар - tsch. I, канешне, такія спалучэнні ў алфавіт не ўваходзяць. "Вынікам
непаразумення" называе вядомы даследчык тэорыі пісьма Л.Р.Зіндэр
выпадкі, калі ў алфавіт уключаюць спалучэнні дзвюх і больш літар, і ў
якасці прыкладаў прыводзіць кабардзіна-чэркаскі алфавіт, у якім ёсць
чатырохлітарнае спалучэнне кжьу, а таксама беларускі "са спалучэннямі
дз
і дж для абазначэння афрыкатаў" [39, с. 62].
Характэрна, што ў 20-я гг. мінулага стагоддзя не было праблемы
адносна таго, уключаць ці не ўключаць у алфавіт дыграфы дз, дж.
Б.Тарашкевіч у "Беларускай граматыцы для школ. Выданне 5-е" (Вільня,
1929. С. 47) пісаў: "У беларускай азбуцы 32 літары... Для гукаў дз, дж
няма асобных літараў
, а таму для кожнага ўжываецца па дзве літары. Але
трэба ведаць, што вымаўляюцца дз і дж як адзін гук". Я.Лёсік у
"Граматыцы беларускае мовы: Фонэтыка" (Мн., 1926. С. 43, 38) піша: "Для
абазначэння гукаў дз і дж пішацца дзве літары, але чытаюцца яны не
паасобку, а разам, злітна: дзень, дзед". У азбуцы
, паводле Я.Лёсіка, 33
літары, сярод іх дзве (аднолькавага малюнку) літары г: адна абазначае
фрыкатыўны гук [г], а другая - выбухны гук [г].
Тут, дарэчы, варта асобна запыніцца на гэтых двух гуках у нашай мове.
Пра выбухны [г], парны звонкі з [к], ва ўсіх беларускіх падручніках па
мове пры разглядзе арфаэпіі
зычных гукаў гаворыцца, што ён вымаўляецца
толькі ў паасобных словах: гузік, гонта, швагер, рэзгіны, гвалт і
некаторых іншых. А Я.Лёсік ілюстраваў вымаўленне выбухнога [г] не
толькі словамі мазгі, розгі, ганак, але і шматлікімі іншымі, у якіх [к]
пераходзіць у [г], "калі яму, будучы прыназоўнікам, прыходзіцца стаяць
перад словамі
, што пачынаюцца звонкімі г, д, ж: г гары, г дому, г дзераву.
г жалезу" (с. 111 у цытаванай працы). Выбухны [г] вымаўляецца, аднак, не
толькі ў гэтых выпадках. Азванчэнне глухога.[к] адбываецца ў сярэдзіне
вельмі многіх слоў, найчасцей запазычаных з неславянскіх моў, а таксама
на стыку двух слоў. Вось толькі некалькі
прыкладаў, дзе замест [к]
вымаўляецца выбухны [г]: анекдот, вакзал, Вялікдзень, гекзаметр,
штрэйкбрэхер, экзамен, экзатычны, экзекуцыя, экзэмпляр, экзотыка,
экзэма, як бы, як бачыш, як жа.
У галіне графікі неаднастайна трактуецца і яшчэ адно пытанне - пра
адназначныя і двухзначныя літары. Гэтыя тэрміны ў школьных
падручніках, як і прадугледжана праграмай, не ўпамінаюцца. Але
тут
даюцца неабходныя звесткі пра двайную ролю літар е, ё, ю, я, пра тое, што
мяккія зычныя гукі абазначаюцца на пісьме тымі самымі літарамі, што і