Да гэтага трэба дадаць, што і ў той час, калі выдавецкая дзейнасць
праходзіла ўжо ва ўмовах існавання ўпарадкаванай і адзінай графіка-
арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы, рабіліся спробы стварыць новыя
знакі для абазначэння спецыфічных для беларускай мовы гукаў. Але гэтыя
спробы поспеху не мелі. Так, не атрымалі развіцця прапановы
Акадэмічнай канферэнцыі па
рэформе беларускага правапісу і азбукі, якая
адбылася ў Мінску ў 1926 г., увесці новыя знакі для абазначэння мяккасці
зычных і для перадачы на пісьме своеасаблівых беларускіх гукаў [дз'],
[дж]
7
. Кароткачасовая практыка ўжывання спецыяльных знакаў для
перадачы злітных і доўгіх зычных у некалькіх нумарах літаратурна-
публіцыстычных часопісаў "Полымя" і "Узвышша" ў 20-х гадах не змагла
замацаваць новыя літары (часткова запазычаныя з іншых славянскіх азбук,
часткова спецыяльна сканструяваныя) у складзе беларускага алфавіта.
Такім чынам, у працэсе адаптацыі рускага алфавіта да патрэб
беларускага пісьма сістэма алфавіта перажыла нязначныя колькасныя
змены. (Пры гэтым выключэнне знака
±
, а таксама ъ як паказчыка канца
слова было агульным для рускага і беларускага пісьма.) Задача
прыстасавання рускага кірыліцкага алфавіта да пісьменнай фіксацыі
тэкстаў на беларускай мове з уласцівымі ёй пэўнымі фанетычнымі
асаблівасцямі вырашалася пераважна іншым чынам пры дапамозе
спецыяльных графічных прыёмаў.
Стварэнне новых графічных прыёмаў беларускага пісьма часцей за ўсё
абапіралася на тыя ж прынцыпы, што былі пакладзены ў аснову рускай
графікі. У прыватнасці, апошняй было ўласціва абазначэнне мяккасці
зычных пры дапамозе напісання пасля іх графем е, ю, я
8
. Развіццём гэтага
графічнага прыёму было абазначэнне цвёрдасці [р], [ч] (якія ў адрозненне
ад рускай мовы ў беларускай сталі цвёрдымі) пры дапамозе графем а, у, э,
о. Пры гэтым асабліва працяглым быў працэс замацавання ў такім
ужыванні графемы э. У цэлым радзе беларускіх выданняў XIX-пачатку XX
ст. у пазіцыі пасля зацвярдзелых зычных
яшчэ прадстаўлена напісанне е,
±
(швыдчей, гар
±
лку-1845, чесьць, Андрей - 1892); у некаторых публікацыях
першага дзесяцігоддзя XX ст. назіраецца непаслядоўнае ўжыванне
графемы э побач з е (арэхъ, вачей-1903, Чарнігаў, рэдка, мучення-1908), а
замацаванне ў гэтай пазіцыі графемы э адбылося, па нашых назіраннях,
толькі ў канцы першага дзесяцігоддзя XX ст. (чэрві, дрэва - 1909).
Паслядоўнае правядзенне графічнага прынцыпу пераменнай уласнай
намінацыі (у адпаведнасці з
чым літара, змяняючы намінацыю папярэдняй
7
Працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Мн., 1927. Гл. таксама:
Крамко I. I., Юрэвіч А. К., Яновіч А. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн. 1968. Т. 2. С. 187-
188.
8
Тэрмінам графема ў гэтай працы абазначаецца найменшая адзінка пісьмовай мовы, якая мае значнасць
і мае пэўны карэлят у гукавой сістэме натуральнай мовы (гл. Амирова Т. А.К истории и теории
графемики". М., 1977. С. 90). Гэтым жа тэрмінам абазначаецца і пісьменная рэалізацыя графемы (ва
ўказанай працы Т. А. Аміравай ужываецца тэрмін граф).