іншымі элементамі складанай і разгалінаванай струкутуры мовы. Толькі на
фоне лексіка-семантычнай сістэмы мовы, толькі ў сувязі з ёй вызначаюцца
межы слова як складанай і разам з тым цэласнай моўнай адзінкі, якая
аб’ядноўвае ў сабе шэраг форм, значэнняў і словаўжыванняў» (В и н о г р а
д о в
В.В. Основные типы лексических значений слова // Вопросы
языкознания. 1953. № 6. С.5). Паступова ў мовазнаўстве пункт гледжання
на слова як адасобленую і самадастатковую адзінку мовы пачаў саступаць
месца больш сучаснаму погляду на слова як адзінку лексіка-семантычнай
сістэмы.
Яшчэ і сёння сярод мовазнаўцаў няма поўнай згоды адносна таго, што
трэба разумець
пад лексіка-семантычнай сістэмай мовы і як яе
даследаваць. Напрыклад, у якасці структурнай асновы лексіка-
семантычнай сістэмы мовы адны даследчыкі разглядаюць асноўны слоўны
фонд, іншыя – сістэматызацыю слоў па часцінах мовы. У сваю чаргу, да
асноўных вымярэнняў (восяў) лексіка-семантычнай сістэмы некаторыя
мовазнаўцы адносяць сінтагматыку, парадыгматыку і дэрыватыку, іншыя -
- антанімію, сінанімію,
аманімію і полісемію. Увогуле ж пад лексіка-
семантычнай сістэмай мовы адны даследчыкі разумеюць мноства лексіка-
семантычных варыянтаў слоў, іншыя ж лічаць, што тэрмін «лексіка-
семантычная сістэма» паказвае, што ў мове аб’ядноўваюцца два ўзроўні:
лексічны з гранічнай моўнай адзінкай -- словам і семантычны з гранічнай
моўнай адзіігкай – лексіка-семантычным варыянтам слова.
Суіснаванне
ў межах сучаснага мовазнаўства розных пунктаў
гледжання на сутнасць лексіка-семантычнай сістэмы мовы дазваляе
выкарыстоўваць розныя метады і крытэрыі класіфікацыі слоў паводле іх
сэнсавай блізкасці. Гэта садзейнічае усебаковаму апісанню слоўнікавага
складу мовы. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова разгледзець сістэмныя
сувязі такога, напрыклад шматзначнага слова, як жыццё, з іншымі словамі
і
лексічнымі групоўкамі нашай мовы.
Так, поруч з такімі шырокаўжывальнымі словамі, як барада, вада,
вечар, воля, вясна, жыта, зямля, маці, рука, чалавек і і нш., слова жыццё
ўваходзіць у асноўны слоўнікавы фонд нашай мовы, які надае ёй
устойлівасць. Паводле ж сваіх лексіка-граматычных асаблівасцей слова
жыццё аб’ядноўваецца з многімі тысячамі іншых
беларускіх слоў у межах
такой часціны мовы, як назоўнік. У сваю чаргу «суседзямі» слова жыццё ў
разнастайных пісьмовых і вусных тэкстах часцей за іншыя выступаюць
прыметнікі багатае, бесклапотнае, будзённае, бурнае, вясковае, галоднае,
гарадское, горкае, доўгае, доўгае, забяспечанае, казачнае, кароткае,
манатоннае, новае, працоўнае, сабачае, слаўнае, сытае, сямейнае,
цяжкае, чэснае, шматпакутнае, шчаслівае,
шэрае і інш.; назоўнікі год,
канец, лад, мэта, пачатак, радасць, расліна, сярэдзіна, чалавек і інш.;
дзеясловы ахвяраваць, любіць, пражыць, прысвяціць, радавацца,
рызыкаваць, скараціць, скончыць, шкадаваць, уратаваць і інш.