і “тэндэнцыя да бездзеяслоўнасці”
1
: —Вы адкуль?/ — Мы — ад куль./ Мы
— з вайны./ Мы — званы./ Мы — дамы./ Каміны./ Камяні (П.Макаль); У
завеі — зямля, у завеі — дрэвы,— / і людзі, якія жылі і якія яшчэ не жылі,—
/ у завеі, / і я таксама ў завеі.../Дзе яно, мінулае?!./Дзе яна, будучыня?!./Дзе
яно, сёння?! (А
.Разанаў). На думку некаторых даследчыкаў,
"бездзеяслоўная паэзія" можа лічыцца нават своеасаблівым відам
мастацкай творчасці. Прыём "мінус дзеяслоў" — прыём наўмыснага
апушчэння дзеяслова ў тэксце — стварае эфект "падманутага чакання":
чакаецца дзеяслоў, але ён не з`яўляецца ў тэксце. Адсутнасць дзеяслова
прыводзіць да пэўнай недагаворанасці, што узмацняе асацыятыўную
вобразнасць і робіць чытача (са
)аўтарам тэксту. Аднак гэты факт толькі
актуалізуе тэкстаўтваральныя патэнцыі дзеяслова, бо, як вядома, "страта"
прэдыкатаў першага парадку ў паэтычным тэксце кампенсуецца
прапазіцыйнай семантыкай прэдыкатаў іншых парадкаў (Мужчына.
Жанчына. Чаканне
./ Шуканне. Блуканне. Час./ Жанчына. Мужчына.
Спатканне./ Вітанне. Пытанне. Адказ./ Мужчына. Жанчына. Дыханне./
Сэрцабыццё
. Забыццё./ Жанчына. Мужчына. Каханне./ Мужчына.
Жанчына. Жыццё
(А.Вярцінскі)) або падказваецца эліптычнай структурай
саміх паэтычных выказванняў (І ў мора — груддзю поўнай (Я.Чыквін)).
Эфект "падманутага чакання" можа назірацца ў паэтычным дыскурсе і
пры наяўнасці дзеяслова: калі чакаецца адзін дзеяслоў, а ў канструкцыі
выступае яго функцыянальна-тэкставы эквівалент ці, больш дакладна, калі
парушаюцца правілы семантычнага дапасавання (тэрмін
В.Р.Гака), у
выніку чаго аддзеяслоўныя пазіцыі запаўняюцца сінтагматычна
несумяшчальнымі з дзеясловам актантамі: (1) Агонь
умее маўчаць / Няўжо
мяне выдаў
/Попел? (М.Танк); (2) Аднойчы на той мансардзе / прачнецца
тэлефон
, / што гаварыў некалі / тваім голасам, / і я / здыму трубку
(У.Арлоў); (3) І ў шафе павесіцца
паліто... (С.Вераціла). У непаэтычным
дыскурсе такія спалучэнні слоў будуць разглядацца як адыход ад
нарматыўнай спалучальнасці, а значыць, і як парушэнне агульнамоўнай
літаратурнай нормы, таму што адпаведныя прэдыкаты патрабуюць
наяўнасці ў сваіх суб’ектных пазіцыях толькі персанальных актантаў
(антрапонімаў). Тут жа ў пазіцыі дзеяслоўных прэдыкатаў маўчаць,
выдаць, прачнуцца, павесіцца "ўваходзяць"
неадушаўлёныя імёны
адпаведна агонь, попел, тэлефон, паліто. Навідавоку ўжыванне
дзеясловаў, а разам з імі і імёнаў у пераносным значэнні. Пры гэтым не
дастаткова, на нашу думку, проста канстатаваць, што ў прыведзеных
прыкладах "парушаюцца нормы узуальнай спалучальнасці" або
"разбураюцца ўстойлівыя агульнамоўныя семантычныя сувязі"
2
.
Сапраўды, інтуітыўна адчуваецца, што без мэтавай устаноўкі на
1
Гл. Р.Якобсон. Работы по поэтике. М., 1987, с. 291.
2
Гл., напрыклад, І.Ф.Лысенка. Індывідуальна-вобразнае пераасэнсаванне дзеяслова ў прозе
У.Караткевіча // Пісьменнік – мова – стыль. Мн., 1996, с. 70-72.