сказа, а да ўсяго сказа, напр.: Нават у дзедавай хаце кватэраваў начальнік
чырвоны, чым дужа ганарыўся дзед Талаш. (Я.Колас.) Такія сказы
адносяцца к так званым адносным <…> .
Часта злучальным словам даданага сказа ў галоўным сказе
адпавядаюць займеннікі той, усякі, хто-небудзь, столькі і прыслоўі тады,
туды, там і інш. Гэтыя
займеннікі называюцца ўказальнымі словамі. Вось
т а я хвоя з вехаю, ад каторай трэба адступіць некалькі крокаў направа.
(Я.Колас.) <…>
У залежнасці ад указальных слоў складаныя сказы падзяляюцца на два
тыпы:
1. У галоўным сказе абавязкова патрабуецца займеннік <…>.
2. Займеннік у галоўным сказе не абавязкова патрэбен. Ён можа быць
прапушчан, і
асноўны сэнс сказа ад гэтага не мяняецца: Дзед Талаш і
Мартын Рыль сталі раіцца, што рабіць і куды ісці. (Я.Колас). У гэтым
сказе можна без асаблівых парушэнняў сэнсу ўставіць займеннік: Дзед
Талаш і Мартын Рыль сталі раіцца аб тым, што рабіць.
У сказах першага тыпу даданы сказ, які адносіцца
да займенніка
галоўнага, канкрэтызуе значэнне гэтага займенніка, бо займеннікі не
маюць канкрэтнага лексічнага значэння, а з’яўляюцца словамі
абагульняючымі.
Злучнікі, якія звязваюць даданыя сказы з галоўным, падзяляюцца на
п р о с т ы я і с к л а д а н ы я.
Простыя: бо, бы, быццам, каб,
нібы, нібыта, покі, пакуль, абы, як,
ледзь, што, чым, чаму, чаго, аж (ажно, ажна).
Складаныя: так што, таму што, для таго каб, з тым каб, з прычыны
таго, што, між тым як, як толькі, пасля таго як, ледзь толькі, перш
чым, з таго часу як, у той час як і інш
.
Падпарадкавальныя злучнікі трэба лічыць гістарычнай з’явай больш
пазнейшага паходжання. Некаторыя злучнікі генетычна звязаны з
займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі, якія страцілі значэнне
займеннікаў і паступова прынялі на сябе функцыю выражэння адносін
падпарадкавання. Некаторыя злучнікі з’яўляюцца пэўнымі склонавымі
формамі займеннікаў, напр злучнікі што, чаго, чаму, чым.
Некаторыя злучнікі стварыліся шляхам
зліцця займеннікаў з часцінкамі
дзеяслоўнага паходжання. Такім злучнікам з’яўляецца каб, які ўзнік з
прыслоўя как і часцінкі бы, якая з’ўляецца формай дзеяслова быць у
мінулым часе (аорысце).
Злучнік хаця, як і рускае хотя, прадстаўляе сабой па свайму
паходжанню дзеяпрыслоўе ад дзеяслова х а ц е ц ь.
Складаныя злучнікі ўзніклі з паказальнага займенніка галоўнага сказа
са злучальным словам даданага сказа, напр, таму што, для таго каб, з
тым каб і інш. Злучнікамі становяцца і цэлыя злучэнні, напр. не гледзячы
на тое, што.