таму адпаведныя старонкі з гісторыі граматычнай думкі маюць
несумненную цікавасць для даследавання мовы ў аспекце семантычнага
сінтаксісу.
Існуе «адвечнае» граматычнае пытанне: слова скланяецца таму, што яно
назоўнік, ці яно з'яўляецца назоўнікам таму, што скланяецца? Не
закранаючы ycix праблем, якія звязаны з гэтым пытаннем, адзначым, што
ў першай частцы яго імпліцытна прысутнічае думка аб існаванні адносна
незалежнай ад мовы мысліцельнай катэгорыі, якая можа знайсці свае
выражэнне ў гукавой матэрыі мовы. Асноўная функцыя мысліцельных
катэгорый – арганізацыя вопыту чалавека. Так лічыў, напрыклад,
Арыстоцель, аналізуючы «апрыёрныя» катэгорыі, на падставе якіх
вылучаюцца пэўныя тыпы слоў
1
. Глыбокі лінгвістычны аналіз катэгорый
Арыстоцеля даў Э. Бенвеніст. Ён паказаў, што кожную з дзесяці
катэгорый можна перапісаць у тэрмінах мовы, паколькі аснова ix
вылучэння закладзена ў сістэме моўных форм, у асаблівасцях грэчаскай
марфалогіі. Вывады Э. Бенвеніста маюць прынцыповае метадалагічнае
значэнне для даследавання катэгорый мовы i зводзяцца да наступнага:
дзесяць катэгорый Арыстоцеля – гэта «асноўныя i зыходныя катэгорыі
мовы, на якой ён мысліць»; яны «адпавядаюць не уласцівасцям, якія
адкрываюцца ў рзчах, а класіфікацыі, закладзенай у самой мове».
Арыстоцель несвядома «прыняў у якасці крытэрыю эмпірычную
абавязковасць асобага выражэння для кожнага прэдыката» i даў нам
«толькі паняційнае адлюстраванне пэўнага стану мовы»
2
.
Спробы паняційнага адлюстравання стану мовы, але з больш
глыбокім усведамленнем уласна мовазнаўчай праблематыкі i мэты
даследавання на працягу ўсёй агляднай гісторыі граматыкі рабіліся
неаднаразова. Паняцці i тэрміны, якія ўжываліся пры гэтым, былі вельмі
рознымі, i таму ix ідэнтыфікацыя зараз можа аспрэчвацца
3
. Але для нас
галоўнае ў тым, каб паказаць, што моваведаў розных напрамкаў
непакоіла думка, якую нарэшце трапна сфармуляваў Э. Сэпір: усе
граматыкі няпоўныя,– i тым самым пацвердзіць актуальнасць адпаведнай
праблематыкі.
Адным з першых, хто ўказаў на ролю лексічных значэнняў i
кантэксту для распазнавання сінтаксічнай структуры выказвання,
быу В. Гумбальт. Паказальна, што ён зрабіў тэты вывад, абапіраючыся на
матэрыял кітайскай мовы, якая ў параўнанні з мовамі індаеўрапейскімі
максімальна пазбаўлена знешняй, адкрытай марфалогіі i таму як бы
1
Са слоў, якія выказваюцца без якой-небудзь сувязі, кожнае азначае або сутпасць,або якасць, або
колькасць, або адносіны, або месца, або час, або палажэнне, або валоданне, або дзеянне, або залежнасць
(Аристотель. Категории. М., 1939, стр. 6).
2
Э. Бенвенист. Общая лингвистика. М., 1974, стр. 107, 111.
3
Параўн., напрыклад, папярэджанне П. Кшарскага i І. Сталя аб недапушчальнасці атаясамлівання
сінтаксічных поглядаў Flanihi з сучаснай катэгорыяй глыбінных i паверхневых структур («Foundations of
Language» № 5, 1969, p. 83—117).