(ответ), угнетающий
1
. У наш час такія формы ўсё часцей
выкарыстоўваюцца ў перыядычным друку і не выклікаюць непаразумення.
Не аспрэчваецца ўжыванне суфікса -льн- у складаных прыметніках і ў
прыметніках з прыстаўкай не-, якая, у адрозненне ад іншых дзеяслоўных
прыставак, не перашкаджае, а, наадварот, спрыяе ад'ектывацыі
дзеепрыметнікаў
2
. У тэрмінах з прыстаўкай не- найбольш выяўляецца
ад'ектыўнае значэнне, бо некаторыя з іх можна па семантыцы паставіць у
адзін шэраг з дэрыватамі на -ем- (якія, па ідэі, павінны мець супрацьлеглае
часавае і станавае значэнне. Параўнаем: непропускающий і
непроницаемый). Таму нату-ральна, што адпаведнікамі да абодвух словаў
кожнай такой пары будуць ад'ектывы з суфіксам -льн-: непранікальны,
непрапускальны.
У "Руска-беларускім слоўніку матэматычных, фізічных, тэхнічных
тэрмінаў"
3
(далей РБС МФТТ) вельмі вялікая колькасць тэрмінаў такога
кшталту, аднак, падаецца з су-фіксамі -уч-, -юч-, што зусім не апраўдана:
"незапацяваючы", "неразбураючы", "матэрыялазберагаючы". Гэта
сведчыць пра ўжыванне такіх адзінак у недагледжаных перакладных
навуковых тэкстах (гэты слоўнік складзены на аснове ўжывання тэрмінаў у
навуковых тэкстах).
Суфікс -льн- здольны перадаваць не ўсе адценні значэння УАН. Так,
вялікая колькасць тэрмінаў 1-й, 3-й, 4-й і 5-й групаў змяшчаюць гэты
фармант і з'яўляюцца паўнавартаснымі адпаведнікамі рускіх тэрмінаў з
суфіксамі -ущ-, -ющ- з значэннем УАН: блукальны, вібрапаглынальны,
вадародазмяшчальны, дваякапераламляльны, невыпрамляльны,
несаматушыльны, непрыліпальны і г. д. Аднак тэрміны 2-й групы
звычайна падаюцца з іншым фармантам, паколькі суфікс -льн- надае
тэрміну адценне значэння актыўнасці дзеяння. У словах жа 2-й групы
пераважна выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя асновы, якія выражаюць
"пасіўнае" дзеянне, стан: перасякаюцца, знаходзіцца побач (прылягае),
дзейнічае на пэўнай адлегласці ад чаго-небудзь (а г. зн. знаходзіцца на
пэўнай адлегласці) – пересекающиеся прямые, прилежащий,
близкодействующий і г. д. Відавочна, што ва ўсіх гэтых прыкладах
ужыванне суфікса -льн- было б не зусім апраўданым: "перасякальныя"
(прамыя), "прыляжальны" і г. д. Таму ў гэтых выпадках і
выкарыстоўваюцца іншыя фарманты.
Але і ў межах тэрмінаў 1-й, 3-й, 4-й і 5-й групаў не да ўсіх дзеяслоўных
асноваў можа далучацца фармант -льн- з тым, каб надаваць аснове
патрэбнае значэнне. Так, вельмі актыўным пры названых умовах суфікс
-льн- з'яўляецца пры далучэнні ад асноваў інфінітыва дзеясловаў I
1
Гераськіна Т. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ў сучаснай рускай мове і іх
пераклад на беларускую мову // Беларуская лінгвістыка. 1989. Вып. 36. С. 40 — 46.
2
Калакуцкая Л. Адьективация причастий в современном русском языке. — М., 1971.
3
Костюкович Н., Люштик В., ІЦербин В. Русско-белорусский словарь математических, физических н
техническнх терминов / Под ред. Н.Н. Костюковича. — Мн., 1995.