вынік патрэбнай якасці → якасць выніку і г. д.,
але: палена сухіх дроу → *дровы палена,
выклік перадавой брыгады → *брыгада выкліку;
б) трансфармацыі прэдыцыравання:
валасы жытняга колеру → валасы былі жытняга колеру,
профіль антычнага хараства → профіль быў антычнага хараства,
вынік патрэбнай якасці → вынік быў патрэбнай якасці
і г. д.,
але: палена сухіх дроў → *палена было сухіх дроў,
выклік, перадавой брыгады → *выклік быў перадавой брыгады.
3 дапамогай прыназоўнікавай трансфармацыі вылучаецца тып слова-
злучэнняў з родным матэрыялу:
кужаль егіпецкага льну → кужаль з егіпецкага льну,
кашуля зялёнага шоўку → кашуля з зялёнага шоўку,
але: вада саланаватага
смаку → вада з саланаватага смаку,
палена сухіх дроў → палена з сухіх дроў.
<…>
Звернемся да канструкцый з родным квалітатыўным і разгледзім
лексемы, якія складаюць падклас абстрактных назоўнікаў класа слоў са
значэннем неадчужальнасці. Да іх адносяцца, у прыватнасці, наступныя
адзінкі: характар, колер, год, ураджай, вышыня, тэмбр, прыгажосць,
кроў, каштоўнасць,
якасць, вера, паходжанне, талент, форма, прычына,
вага, цана, уласцівасць, сэрца, хараство, глыбіня, адценне, гучанне, сіла,
нацыянальнасць, сорт, ступень, смак, узрост, воля, прызначэнне,
вытворчасць, профіль, дакладнасць, навізна, архітэктура, месяц, лета,
развіццё, метр, ход, грань, разрад, ранг, сэнс, перыяд, паверх, вытрымка,
душа, стыль, імя, адукацыя, засваяльнасць, камплект, таўшчыня і г. д.
Кожнае з
гэтых слоў у пазіцыі роднага квалітатыўнага выступае ў значэнні
абстрактнага неадчужальнага прызнака прадмета і суправаджаецца
абавязковым азначэннем-дэтэрмінатарам, напрыклад: чалавек вялікага
розуму, падзеі апошняга перыяду, скрыпкі рознага гучання і г. д. На базе
трохчленных словазлучэнняў з родным квалітатыўным, у якіх прыметнік
выражае толькі станоўчую якасць, узнікаюць хоць і рэдка двухслоўныя
канструкцыі тыпу чалавек душы, чалавек розуму. Назоўнік у родным
склоне як бы ўбірае ў сябе станоўчы прызнак (чалавек добрай душы,
чалавек вялікага розуму, параўн. несінанімічнасць выразаў чалавек неда-
лёкага розуму і чалавек розуму). Адцягненыя назоўнікі часцей суадносяцца
і, як паказала А. Кржыжкава, часцей утвараюцца ад прыметнікаў, што
выступаюць са
значэннем немаркіраванага, бяспрызнакавага члена
проціпастаўлення, якім з'яўляецца, як правіла, член, што выражае высокую
ступень якасці. Прыметнікі са значэннем процілеглым (маркіраваны член,
антонім) утвараюць адцягненыя назоўнікі радзей, параўн.: велічыня,
вышыня, глыбіня і іншыя пры адсутнасці або аказіянальнасці паралельных
утварэнняў ад малы, нізкі, мелкі
14
.