3 утварэннем Вялікага Княства Літоўскага беларуская мова зрабілася
афіцыйнай і была ва ўжытку амаль ва ўсіх галінах жыцця. На яе
перакладалася нават рэлігійная літаратура, якая ў Маскоўскай дзяржаве
была на стараславянскай (царкоўнаславянскай) мове.
I калі яшчэ Ф. Скарына ў сваіх выданнях ужываў стараславянскія
формы на -ущ-, -ящ-, то ўжо Васіль Цяпінскі пры перакладзе «Евангелля»
карыстаўся толькі формамі на -уч-, -ач-. Аднак гэта не былі выразныя
дзеепрыметнікі, чаго, на жаль, не заўважае Д. Лявончанка, хоць і
прыводзіць вельмі цікавае назіранне. Д. Лявончанка піша: «Часта
стараславянскія формы дзеепрыметнікаў залежнага стану мінулага часу В.
Цяпінскі замяняе дзеепрыметнікамі незалежнага стану цяперашняга часу з
суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-)» (стар. 38). Але ж ці трэба лепшага доказу,
што гэтыя формы не вельмі ўспрымаліся як дзеепрыметнікі, бо хіба інакш
такая «замена» залежных дзеепрыметнікаў мінулага часу незалежнымі
цяперашняга часу была б мажлівая? Таму мы цалкам далучаемся да таго,
што пісаў акадэмік Я. Ф. Карскі: «Будучы ў поўнай форме (на -чий), дзее-
прыметнікі даўней, ды і цяпер, звычайна змяняюцца, як прыметнікі, але ў
такім выпадку сувязь іх з дзеясловамі ўжо не адчуваецца» (Е. Ф. Карский.
«Белорусы», т. 2, вып. 2, изд. АН СССР, Москва, 1956, стар. 273). I
адзначаў далей: «Формы прыметнікаў на -щий, якія напамінаюць
царкоўнаславянскія дзеепрыметнікі, у жывой мове сустракаюцца толькі ў
некалькіх выразах: вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя» (там жа, стар.
276). Менавіта такія аддзеяслоўныя прыметнікі (а не дзеепрыметнікі!) і
ўвайшлі ў беларускую мову і сустракаюцца цяпер пераважна ва
ўстойлівых выразах: прапашчы чалавек, валачашчы сабака, калючы дрот,
стаячая вада, ляжачы камень і інш. Магчыма, ужыванню некаторых з
гэтых форм, такіх, як стаячы, ляжачы, спрыяе тое, што ў сучаснай мове іх
як бы падмацоўваюць назоўнікі стаяк, ляжак, ствараецца падабенства з
адназоўнікавымі прыметнікамі (рыбак–рыбачы, прымак–прымачы,
парсюк–парсючы, япрук–япручы). Дарэчы, суфікс -яч- мае пэўнае
пашырэнне ў беларускай мове, з яго дапамогаю ўтвараецца асобная група
прыметнікаў ад назоўнікаў (цялячы, ягнячы, кацячы). Таму ён не так
«звязаны» з дзеясловам, як суфіксы -ущ-,-ащ- у рускай мове. I ўсякія
намаганні зрабіць -уч-, -ач- дзеепрыметнымі суфіксамі ў беларускай мове
марныя, бо беларускае «ляжачы» перадае рускае «лежачий», а не
«лежащий». Трэба памятаць: беларускім прыметнікам на -уч- звычайна
адпавядаюць назоўнікі (рашучы–рашучасць, скрыпучы -- скрыпучасць,
неўміручы–неўміручасць).
Такім чынам, не меўшы сваіх выразных дзеепрымстнікаў на -уч-, -ач- і
не запазычыўшы стараславянскіх, беларуская мова так і не ўтварыла
катэгорыі дзеепрыметнікаў цяперашняга часу. Ды і ў рускай мове
запазычаныя формы дзеепрыметнікаў лічацца больш кніжнымі. «...Жывой
рускай стыхіі і ў цяперашні час чужое карыстанне дзеепрыметнікам у