дыскантаваць, дэбатаваць, дэградаваць, дэкрэтаваць, дэкласаваць,
дэлегаваць, дэнансаваць, дэнатураваць, дэтанаваць, дэфармаваць,
дыстыляваць, дамінаваць, дрэнажаваць, жэстыкуляваць, іміграваць,
інспіраваць, інсцэнаваць, калькаваць, калькуляваць, капітуляваць,
кампіляваць, кансерваваць, канструяваць, каапераваць, кааптаваць,
каардынаваць, касаваць, матываваць, прэміяваць, правакаваць,
прафанаваць, раянаваць, рэканструяваць, скальпаваць, падсумаваць, тэ-
леграфаваць, фармуляваць, фатаграфаваць.
Пры выбары формы падачы рускіх дзеясловаў на -ировать і
адпаведных ім беларускіх эквівалентаў часам дапускаліся недакладнасці.
Так выйшла з дзеясловам суммировать, які ў РБС-53 быў перакладзены
словам падсумоўваць. Але рускі дзеяслоў суммировать выражае абодва
трыванні – закончанае і незакончанае, а беларускі падсумоўіваць – толькі
незакончанае. Гэту недакладнасць заўважыў Г.Н. Клюсаў
1
, і аўтары
двухтомнага «Руска-беларускага слоўніка» (1982) улічылі гэту
недакладнасць і пераклалі рускі дзеяслоў суммировать двума словамі: зак.
падсумаваць і незак. падсумоўваць.
Такім чынам, з РБС-37 у РБС-53 перайшло 85 бяспрэфіксных
дзеясловаў на -іраваць, да якіх было далучана яшчэ 162 новыя кампаненты,
што сведчыла аб пашырэнні аналізуемых утварэнняў у беларускай дзея-
слоўнай сістэме.
Першай навуковай граматыкай, якая звярнула ўвагу на гэтыя лексемы,
быў «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1957). У § 220 і 236
адзначаецца, што «ад іншамоўных назоўнікаў дзеясловы ўтвараюцца і пры
дапамозе суфікса -ірава- (-ырава-): акупіраваць, балаціраваць, вібрыраваць
і інш.», што «для некаторых дзеясловаў тыпу яшчэ няма цвёрдай нормы
ўтварэння, і яны могуць ужывацца як з суфіксам -ава-(-ява-), так і з
суфіксам -ірава- (-ырава-): групаваць – групіраваць, канструяваць –
канструіраваць, вар'яваць – вар’ іраваць і інш.»
Працэс адбору дзеясловаў на -іраваць працягваўся і пры складанні
БРС-62. У ім асноўную колькасць склалі кампаненты РБС-53. Невялікую
частку (18) дэрыватаў аўтары БРС-62 вырашылі не ўключаць у новы
слоўнік як не атрымаўшых пашырэння ў літаратурнай мове: актаіраваць,
галапіраваць, інакуліраваць, інтэрвенірараваць, капуліраваць,
карадзіраваць, карыгіраваць, купеліраваць, лартраваць, лісіраваць,
менажыраваць, пласіраваць, рэзецыраваць, рэміціраваць, цыяніраваць,
шаціраваць, экспатрыіраваць, экстырпіраваць. Але БРС-62 пайшоў далей
па шляху павелічэння дзеясловаў на -іраваць, і шмат якія ўтварэнні, што
падаваліся ў РБС-53 з суфіксам -ава-, у гэтым слоўніку фіксаваліся ўжо з
элементам -ір-: актывіраваць, анастазіраваць, афішыраваць,
гудраніраваць, дамініраваць, дрэніраваць, дыслацыраваць, інсцэніраваць,
1
Клюсаў Г. Н. Да пытання аб нармалізацыі некаторых спосабаў словаўтварэння...— Уч. зап. Полоцкого
пед. ин-та, 1958, вып. 1. с. 170.