магчымасць захаваць агульную з утваральным словам мяккую аснову (і без
яе скарачэння), як і ў словах лопасцевы, бязлопасцевы, жоўцевы,
жоўцекамянёвы, стайневы і пад.
Апрача таго, выкарыстанне суфікса -ов- (-ав-, -ев-) дазваляе
ўнікнуць немілагучнасці, а то і зусім цяжкага ці нават невымоўнага
збегу зычных на стыку асновы і суфікса
-н- накшталт “інфарктны”,
“вачнічны”, “рэцэптны”, “балансны”, “працэнтны”, “кантрапунктны”,
“патэнтны”, “секундны”, “аванпостны”, “відовішчны”, тады як
натуральнасць утварэнняў на -овы- (-авы-, -евы-) відочная:
інфарктавы, вачніцавы, рэцэптавы, балансавы, працэнтавы,
кантрапунктавы, патэнтавы, сякундавы, аванпоставы, відовішчавы. Да
таго ж прыметнікі з гэтым суфіксам не парушаюць нормаў
беларускага пісьма, нават калі
яны маюць іншамоўную ўтваральную
аснову: баластавы, кантраставы, кампоставы. Пры выкарыстанні ж
суфікса -н- узнікае небеларускае іх напісанне (паводле сучасных
арфаграфічных даведнікаў) накшталт “баластны”, “кантрастны”,
“кампостны” пры нарматыўнай для нашае мовы адсутнасці тут на
пісьме (як і ў вымаўленні) гэтага -т- (параўнайце: посны (ад
пост), капусны (капуста).
У згаданым
двухтомным “Беларуска-рускім слоўніку” не
абышлося і без іншага гатунку штучных утварэнняў, перанесеных у
беларускую частку даведніка з рускае. Скажам, “адработачны”,
“адрывачны”, “асадачны”, “задатачны”. Па-беларуску кажуць:
адробак і адробкавы і г. д. Імкненне зліць мовы прывяло да штучнасді
формы многіх вытворных пры-метнікаў, дзе замест сваіх натуральных
утварэнняў замацоўваліся
чужыя, з неўласцівымі "беларускай мове
словаўтваральнымі сродкамі накшталт суфікса -енн-, як у словах
“брытвенны”, “дратвенны”, “падэшвенны”, хоць ад назоўнікавае
асновы, якая канчаецца збегам зычных з апошнім в, лёгка ўтвараюцца
прыметнікі з дапамогаю суфікса -ов- (-ав-), што бачым і ў
згаданым слоўніку: язвавы (руск. язвенный).
Натуральнасць выкарыстання суфікса
-ов- (-ав-, -ев-) у гэтых
выпадках тлумачыцца ў беларускай мове і тым, што гэты фармант мае,
апрача таго, і важкую падтрымку аманімічных суфіксаў. Напрыклад, з
боку суфікса са значэннем падабенства да таго ці ўласцівасці таго, што
названа ўтваральным словам. У іншых мовах (найперш рускай) гэтую
функцыю выконвае суфікс
-чат- (-ат-). Параўнаем бел. палавінкавы і рус.
половинчатый, створкавы і створчатый, складкавы і складчатый,
долькавы і дольчатый, ступеневы і ступеньчатый, грабянцовы і
гребеньчатый, бародаўкавы і бородавчатый і пад. Штучныя ўтварэнні
найчасцей узнікаюць як вынік механічнага пераносу слоў з іншых моваў
без разумення таго, што кожная мова мае і
свае словаўтваральныя
заканамернасці. Скажам, прыметнік шоссейный — натуральнае ўтварэнне