вёдзер, землi – зямель, песънi – песень, палотны – палацён – палоцен,
лазьня – лазен, вiшня – вiшанъ, вокны – вакон – вокан, жорны – жарон –
жоран, сарочкi – сарачок – сарочак i г. д., але вёрсты – вёрст (без
устаўнога гука)» [3, 62 – 63].
У «Школьнай граматыцы беларускай мовы» Язэп Лёсiк вызначае
больш шырокае кола слоў нiякага роду, якiя ў родным склоне мн. л.
могуць мець дублетныя формы: чыстую аснову, без канчатка або з
канчаткамi мужчынскага роду -оў(-ёў), -аў(-яў). напр.: пiсьмо – пiсем, кола
– кoла
ў
, возера – азёр, азёраў, слова – слоў, словаў, дрэва – дрэў, дрэваў,
дровы – дроў, дрова
ў
, лета – лет, летаў, мест – мест, местаў, месца –
месц, месцаў, стада – стад, стадаў, карыта – карыт, карытаў, съвята –
съвят, сьвятаў, неба – нябёс, нябёсаў, калёсы – калёс, калёсаў, сэрцы –
сэрц, сэрцаў, вёдры – вёдзер, вёдраў; сёлы – сёл, сёлаў, вокны – вокан,
вокнаў, палоцен – палотнаў, варот – варотаў, яец – яйцаў, поль – палёў,
гарадзiшч – гарадзiшчаў, вогнiшч –
вогнiшчаў, войск – войскаў i г. д.» [4, с.
103].
Адносна назоўнiкаў жаночага роду Я. Лёсiк занатаваў: «Родны склон
множн. л. iменьнiкаў жаноч. р. можа мець канчатак мужч. р. аў (яў), напр.:
мухаў, крупаў, лiпаў, сёстраў, маладзiцаў, лiсiцаў; песъняў, вiшняў, лазъняў,
а таксама: старастаў,
суседзяў, музыкаў i г. д.
Але ч а с ь ц е й (разрадка мая. – Т.Р.) ужываецца форма, якая супадае з
чыстаю асноваю, без канчаткаў (тут у вагульна-славянскай мове канчаткi
былi ъ i ь), напр.: жанок, дачок, дзевак, гор, зор, кароў, галоў, ножак,
сьлёзак, мер, сарочак, дошчак–дашчок, цэвак, хат, ран
, пушч, веж, прац,
дарог, маладзiц, сунiц, крынiц, ягад, моў, шкод, вод, выгод, пчол, коз, губ,
пор, работ, цнот, мук, сякер, патуг, торб; нянек, лялек, шпiлек, жнеек,
зямель, нядзелъ, песенъ, вiшанъ, лазень, доль, канапелъ i г. д.
<...> У некаторых разох пры зьбегу зычных асновы ўстаўных галосных
можа
i ня быць, напр.: ласк, мiтp, верб, ведзъм, сэкт, зьвёзд, iзб, высп,
стараст. Але калi зьбег зычных канчаецца гукам «в», то ў такiх разох
ставiцца канчатак «a
ў
»: бiтвa
ў
, клятваў» [5, с. 102; 4, с. 113–114].
Такiм чынам, прыведзены матэрыял дае падставы гаварыць, што,
апiсваючы ў сваiх першых граматыках дублетнасць нулявой i матэрыяльна
выражанай формы роднага склону назоўнiкаў у множным лiку, Б.
Тарашкевiч i Я. Лёсiк засведчылi паралельнасць ix выкарыстання.
Натуральна, аддаючы перавагу канчаткам на -аў/-яў (змяшчалi ix на
першае месца), яны аб’ектыўна ўказвалi пры гэтым на найбольшую
пашыранасць нулявой флексii.
Пытаннi правапiсу канчатка
ў
роднага i меснага склонаў былi ўнесены ў
праграму працы Акадэмiчнай Канферэнцыi па рэформе беларускага
правапiсу i азбукi (1926), але яны «засталiся нявырашанымi» [6, с. 393], бо
Камiсiя на cвaix пасяджэннях не паспела ix разгледзець.