Апіраючыся на жывую моўную традыцыю, смела і свабодна
валодаючы словам, адчуваючы дух мовы, законы і заканамернасці яе
развіцця, Янка Купала стварыў самабытныя, па-народнаму трапныя і
выразныя неалагізмы, асабліва складанні. Пабудаваныя па прадуктыўных у
мове мадэлях, многія купалаўскія наватворы не толькі набылі статус
агульналітаратурнай нормы (або стаяць на яго мяжы), але
і сталі крыніцай
і ўзорам для беларускіх пісьменнікаў у іх далейшых пошуках у галіне
вобразна-выяўленчых сродкаў. Варта нагадаць, што ў сучасных слоўніках
як агульнанародныя прыводзяцца такія неалагізмы паэта, як абнядолены,
выгаласіць, хлебадайны, шумліва, і многія іншыя. А некаторыя лексемы
аказаліся настолькі “прывычнымі” і сэнсава ёмістымі, што былі асвоены
іншымі
беларускімі аўтарамі. Напрыклад: Такое не сніў нават Дантэ ў
начах скурганела-асенніх (А. Лойка); Збірай, любоў мая, рукзак, ад
быту тлумнага – на волю, у хлебадайныя палі… (А. Жыгуноў).
Індывідуальна-аўтарскія неалагізмы шырока сустракаюцца ў творах
сучаснай беларускай літаратуры. “Уласныя” інавацыі характэрны Р.
Барадуліну, Я. Брылю, Н. Гілевічу, В. Зуёнку, У
. Караткевічу, М.
Лужаніну, І. Мележу, С. Панізніку, П. Панчанку, Я. Сіпакову, М. Танку, І.
Шамякіну, шмат неалагізмаў ужываюць А. Вярцінскі, М. Дукса, А. Лойка і
інш. Сярод наватвораў беларускіх пісьменнікаў вылучаюцца такія, як
учабарэлыя груды, прымедаліцца край лясны, бурштынашчокая зара
(Р. Барадулін), драпежназуба зарагатаў (Я. Брыль), хоча стары
паджэньшэніцца (Г. Бураўкін), вясна гартанна-арганная акорды
ўступныя прайграла, бяруць зайздрошчы (А. Вярцінскі), вятрыска-
гулкая паласа (А. Грачанікаў), высакадбайная зямля (В. Жуковіч),
прыназемілася птушачак грамадка, палыны пасівелі на ўзгорку,
запрыгоршчыць і кіне іх вецер (У. Дубоўка), час беззваротна-
шматдальны чалавек (У. Караткевіч), каркаломны тэмп (
А. Лойка),
блукаюць грыбазбіры, забедуінілі нейчыя жонкі (П. Панчанка), гул
маланкагромны, цытатаразжованая лірыка (М. Танк), пусцее ўзнебны
бусладром (Г. Тумас), шчыраверныя сябры (Ф. Янкоўскі) і інш.
Як правіла, такія лексічныя адзінкі не адпавядаюць агульнапрынятым
моўным нормам, характарызуюцца індывідуальным густам творцы і
абумоўлены спецыфічным кантэкстам ужывання. Аднак хоць
яны і
ўзнікаюць у “рабочым парадку” як своеасаблівы эксперымент і не
прэтэндуюць на агульнае ўжыванне, абсалютная большасць такіх
неалагізмаў утворана па існуючых у мове мадэлях. Спынімся на некаторых
з іх.
Асаблівай прадуктыўнасцю вызначаюцца складаныя словы, у першую
чаргу прыметнікі так званага эмфатычнага (або мадальнага) значэння, якія
характарызуюць пачуцці, думкі, стан,
паводзіны людзей у маральна-
псіхалагічным плане: ласкава-спагадлівы морак (Н. Гілевіч), бязглузда-
страсны голас (У. Караткевіч), прытоена-зладзейкаваты выгляд,