г) агульныя асабовыя назоўнiкi, якiя выкарыстоўваюцца для
характарыстыкi асоб мужчынскага полу з боку ix знешнiх цi ўнутраных
якасцей: пасвiсцёл, ветрагон, 6iзун, балбатун, хват, шкет, кавалер (iран.),
мазюр, танцор, фiлiстэр, малыш, блазнюк, жэўжык, лайдак, зух, гiцаль,
стрынгаль, штэпсель, труцень, ёлапень, ягамосць;
д) агульныя асабовыя назоўн
iкi на -а, -я, якiя абазначаюць асоб па ix
полу, пасадзе, роду дзейнасцi, занятку, грамадскiм становiшчы, духоўным
аблiччы, сяброўскiх цi сваяцкiх адносiнах i г. д.: мужчына, ваявода,
вяльможа, ваяка, музыка, дока, гога, салага, сябра, бацька, дзядзька,
дзядзя. Сюды ж прымыкаюць уласныя ласкальныя iмёны тыпу Бора
, Лёша,
Мiша, Сярожа, Коля, Толя, Ваня, Сеня, Вася;
е) адушаўлёныя назоўнiкi, якiя абазначаюць жывёл-самцоў: конь, казёл,
воўк, лось, лiс, качур, чмель;
ж) нескланяльныя назоўнiкi, якiя служаць для абазначэння жывёл i
iншых заалагiчных iстот: шымпанзэ, зебу, какаду, кенгуру, марабу, понi,
калiбры,
дынга, фламiнга;
з) назоўнiкi, якiя служаць для абазначэння мiстычных,
звышнатуральных i розных мiфалагiчных icтoт, у тым лiку i тых, якiмi
названы нябесныя свяцiлы (планеты): Бог, Icyc Хрыстос, анёл, чорт,
д’ябал, дэман, Зеўс, Геркулес, Праметэй, Юпiтэр;
i) неадушаўлёныя назоўнiкi, якiя
з’яўляюцца ўласнымi геаграфiчнымi
назвамi: Алжыр, Аман, Афганiстан, Басфор, В’етнам, Егiпет, Iран, Iрак,
Йемен, Кiтай, Кувейт, Лаос, Лiвaн, Люксембург, Мадагаскар, Непал, Па-
кiстан, Парагвай, Тайланд, Тайвань, Тунiс, Уругвай, Амстэрдам, Арлеан,
Берлiн, Будапешт, Бухарэст, Бялград, Грэнобль, Данцыг, Iнсбрук, Kaip,
Кабул, Лiсабон, Лондан
, Мадрыд, Манрэаль, Наттынгем, Парыж, Рым,
Стакгольм, Стамбул, Тэгеран, Ханой, Цюрых, Швандорф, Этжмонт,
Юджыл, Ямал.
Род нескланяльных асабовых i неасабовых назоўнiкаў можна
вызначыць таксама пры дапамозе форм тых слоў, якiя сiнтаксiчна звязаны
з гэтымi назоўнiкамi: французскi буржуа, англiйскi аташэ, японскi мiкада,
кiтaйcк
i кулi, iтальянскi маэстра, iспанскi ранцье, афрыканскi кенгуру,
аўстралiйскi понi, рухавы шымпанзэ, увайшоў дэндзi, забрахаў дынга.
Да жаночага роду адносяцца:
а) уласныя i агульныя адушаўлёныя назоўнiкi, якiя абазначаюць iмёны
асоб жаночага полу, узрост, стан, сямейныя, сваяцкiя i iншыя адносiны,
род цi вiд працоўнай дзейнасцi, занятку: Нiна,
Таццяна, Марыя, дзяўчына,
дама, кабета, бабка (бабуля), сястра, жонка, дачка, нявестка, даярка,
машынiстка, прачка, свiнарка, гувернантка (устар.), пакаёўка (устар.),
ткачыха, napaдзixa, кастэлянша, дамработнiца, няня;
б) нескланяльныя назоўнiкi са значэннем асоб жаночага полу: Жулiо,
Кармэн, Мэры, ледзi, мадам, мадонна, мадмуазель, мiс, мiсiс,
фрау,
фрэйлiн, iнжэню, мецца (спявачка);