мяккiя дз i ц (сад – у садзе, сьвет – у сьвеце), а г, х зьмяняюцца на з, с (луг -
на лузе, гарох - у гаросе)»
1
. Язэп Лёсiк выказаўся больш канкрэтна:
«Канчатак е знаходзiм пры цвёрдай аснове iменьнiкаў, прычым аснова
заўсёды змякчаецца, а ў асновах на д i т гэтыя гукi зьмяняюцца на мяккiя
дз i ц (сад – у садзе, сьвет – у свеце), а г, х зьмяняюцца на з, с (луг – на
лузе, гарох – у гаросе)”
2
. У такiм прыкладна выглядзе правiла аб напiсаннi
канчаткаў у назоўнiках з асновай на г, х паўтараецца i ў пазнейшых
граматыках
3
. Аднак на практыцы гэтае правiла выклiкае пэўныя цяжкасцi.
Цi ва ўcix назоўнiках магчыма змена гукаў г, х у з’, с’ ? Калi не, то ў якiх
назоўнiках такой змены не адбываецца? Таму аўтары некаторых прац
iмкнулiся канкрэтызаваць правiла. Была звернута ўвага на семантыку
назоўнiкаў. Так, з канчаткам -у павiнны ўжывацца запазычаныя назоўнiкi з
асновай на г, х (у аншлагу, крэкiнгу, рэйхстагу, спiнiнгу, эпiлогу, цэху,
дыптыху), уласнабеларускiя назоўнiкi з асновай на г, х, якiя абазначаюць
абстрактный паняццi, дзеянне, якасць (аб подзвiгу, мiгу, прасцягу, выбуху,
поспеху, уздыху), некаторыя назоўнiкi, якiя абазначаюць рэчыўныя паняццi
(у творагу, моху, арэху, пуху), некаторыя ўласныя назвы (на Бугу, у
Цюрыху), а таксама ва ўстолiвых зваротах (на бягу, у кругу, не астацца ў
даўгу)
4
. Што датычыцца часткi правiла, дзе гаворыцца, што з канчаткам -у
ўжываюцца некаторыя канкрэтныя ўласна-беларускiя назоўнiкi з асновай
на г, х, то, нягледзячы на даволi значны пералiк такiх назоўнiкаў, кропку
паставiць тут нельга, як i ў частцы правiла, дзе гаворыцца пра канчатак -е у
гэтай групе нaзoўнiкaў.
Праўда, ёсць заўвага аб тым, што «звычайна канчатак -у ўжываецца
тады, калi нацiск пераходзiць на канчатак, калi ж нацiск захоўваецца на
аснове, то пры асновах на -г, -х ужываецца канчатак -е з чаргаваннем
заднеязычных са свiсцячымi»
5
. Але, па-першае, узнiкае пытанне адносна
месца нацiску. Напрыклад, у кажуху цi ў кажусе, на лугу цi на лузе, на
пругу цi на прузе, на абуху цi на абусе i г.д. Па-другое, ёсць
уласнабеларускiя назоўнiкi, калi ўжываецца канчатак -у пры захаваннi
нацiску на аснове, напрыклад: на вожагу, посаху, глогу, прадмагу i т.п.
Выказваецца i такое меркаванне, што ў назоўнiках з асновай на г, х, якiя
маюць канкрэтнае значэнне, перавага аддаецца канчатку -е
6
. Такiм чынам,
1
Тарашкевiч Б. Беларуская граматыка для школ. Вiльня, 1929. С. 74.
2
Лёсiк Язэп. Граматыка беларускай мовы. Морфолёпя. С. 71.
3
Гл.: Курс сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Марфалогiя. Мн., 1957. С. 39; Юргелевiч П.Я. Курс
сучаснай беларускай мовы з гiстарычнымi каментарыямi. МН., 1974. С. 188; Сучасная беларуская лiтаратурная
мова. Марфалогiя. Мн., 1980. С. 59-60; Беларуская мова. Мн., 1991. С. 160.
4
Гл.: Граматыка беларускай мовы. Т. I. С. 54-55; Сучасная беларуская мова (Пытаннi культуры мовы). С. 66-
67; Наркевiч А.Л. Назоўнiк. Граматычныя катэгорыi i формы. С. 112-113; Беларуская граматыка. Ч. I. С. 78-79;
Сямешка Л.I., Шкраба I.Р., Бадзевiч З.I. Курс беларускай мовы. С. 314.
5
Курс сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Марфалогiя. С. 39.
6
Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для говорящих по-русски. Мн., 1990. С.
С. 116; Кривицкий А.А., Подлужиый А.И. Учебник белорусского я.чыка. Для самообразования и формы. Мн.,
1994 С 96-97.