Паводле структурных асаблiвасцей назоўнiкi агульнага роду не
аднародныя. Яны могуць мець вытворныя i невытворныя асновы. Асаблiва
прадуктыўнымi з iх з’яўляюцца назоўнiкi з вытворнымi асновамi. Большая
частка такiх назоўнiкаў утворана пры дапамозе суфiксаў з экспрэсiўна-
ацэначным значэннем -к-а, -ак-а, -як-а, -ек-а,
-ук-а, -юк-а, -щ-а, -ыц-а, -аг-
а, -яг-а, -уг-а, -юг-а, -л-а, -ы-а, -ыл-а, -ул-а (-я), -ар-а, -он-я, -ш-а, -ын-а,
-от-а, -ох-а, -ёх-а, -с-а, -ш-а
i
iнш.:
пiсака, служака, гуляка, кры
ў
ляка,
ня
ў
мека, злюка, манюка, шалянiца, тупiца, п’янща, чамярыца, брадзяга,
туляга, валацуга, п’янчуга, звяруга, зладзюга, бо
ў
дзiла, дурыла, хамула,
крывуля, пачвара, цiхоня, сiрацiна, малайчына, блазнота, чысцёха,
плакса, ля
ў
ша.
Параўнальна шырока прадстаўлены таксама прэфiксальныя i
прэфiксальна-суфiксальныя ўтварэннi (пераважна з прэфiксамi за-, пад-,
пра-, аб-, вы-, па-, раз-, пры-, у-, су-, неда-, непа- i iнш.): запявала, заправiла,
задзiра, задзiрака, забiяка, задавака, замазоха, заiка, падпявала, падмятайла,
падлiза, правярайла, прайдоха, праныра, пралаза, абдзiрала, аб’ядала, абжора,
выпiвака, выхваляка, выскаляка, паганюка, разявака, размазня, растрэпа,
прыблуда, прыдзiра, прычэпа, урода, суцяга, недатыка, недарэка, недапека,
непаседа.
Меншую групу складаюць несуфiксальныя назоўнiкi агульнага роду на -а
(-я): cipaтa, калека, слуга, калега, няўдака, няздара, нязгрэба, няўклюда,
расцяпа, соня, скнара, жмiнда, ханжа, шалахта, шантрапа, шалыга, выжыга,
брыда, шэльма, юда, мурза, румза.
Асобныя назоўнiкi агульнага роду ўтвораны шляхам словаскладання.
Колькасна яны нешматлiкiя: кнiганоша, лiстаноша, пустамеля, лежабока,
самавучка.
Наркевiч А.I.
Назоўнiк. Граматычныя катэгорыi i формы. –
Мн.: Выд-ва БДУ. – С. 60-62
А.І. Наркевіч
НАЗОЎНIКI, ЯКIЯ ЎЖЫВАЮЦЦА ТОЛЬКI Ў АД3IНОЧНЫМ
ЛIКУ
Да назоўнiкаў, якiя ўжываюцца толькi ў адзiночным лiку,
адносяцца:
1. Пераважная большасць зборных назоўнiкаў, у тым лiку:
а) вытворныя назоўнiкi з суфiксамi
-ств-а (-цтв-а),
-н-я, -ар-а, -ур-а,
-iн-а (-ын-а), -iц-а (-ыц-а), -от-а (-ат-а), -нiк, -ец, -ат, -iтэт: грамадства,
жыхарства, птаства, студэнцтва, радня, дзетвара, машкара, агентура,
прафесура, азiмiна, iглiца, карыца, лiстота, бедната, агурэчнiк, ядловец,
старастат, генералiтэт
i iнш. Трапечуцца белыя хвал
i i коцяць жарству
i пясок (Астр.). Над дарогаю цiхай хмарай вiлася дробная, як пыл, машкара