назоўнікаў, разам з агульным, мае ў кожнай мове сваю спецыфіку.
У лічэбніках четверо, пятеро, шестеро, семеро, восьмеро, девятеро,
десятеро, у якіх матывавальнымі з'яўляюцца лічэбнікі, выдзяляецца суфікс
-ер(о) . Для беларускіх лічэбнікаў пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра,
дзевяцера, дзесяцера таксама характэрны суфікс -ёр-(-ер-). Націск у рускіх
словах на першым складзе
асновы, а ва ўскосных склонах – на флексіі. У
суадносных беларускіх словах націск на суфіксе, а ва ўскосных склонах –
на флексіі: чацвёра – чацвярых, шасцёра – шасцярых, пяцёра – пяцярых і
г.д. У словах дзевяцера, дзесяцера націск на аснове (параўн. рус. девятеро,
десятеро).
Для суфіксальнага спосабу ўтварэння лічэбнікаў у беларускай мове
характэрныя ўтварэнні
з суфіксам -ёр-, якія ствараюць прадуктыўны тып у
гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры (трынаццацёра і пад.), які
не ўласцівы рускім эквівалентам (суф. -ер- уласцівы толькі пэўнаму колу
лічэбнікаў, вытворных ад колькасных лічэбнікаў першага дзесятка: ад
четверо да десятеро, націск адрозніваецца ад націску беларускіх слоў
гэтага тыпу).
Складаныя
колькасныя лічэбнікі, якія абазначаюць колькасць
дзесяткаў, роўную лічбе, названай у першым кампаненце складанага слова,
маюць апорны кампанент -десят- у аснове гэтага лічэбніка: десять –
десяти: пять-десят - пятидесяти. Націск у беларускіх і ў рускіх
лічэбніках на флексіі першага кампанента (пятидесяти, пятьюдесятью –
пяцідзесяці, пяццюдзесяццю); у формах наз. і він. склонаў – на другім
складзе апорнага кампанента: пятьдесят, шестьдесят і на першым
кампаненце ў лічэбніках семьдесят і восемьдесят. У адрозненне ад
рускага лічэбніка бел. шэсцьдзесят у назоўным і вінавальным склонах мае
націск на першым складзе асновы.
У лічэбніках двести, триста, четыреста, пятьсот, шестьсот,
семьсот, якія абазначаюць колькасць соцень, роўную лічбе, названай у
першым кампаненце
складанага слова, апорны кампанент уяўляе сабой
аснову лічэбніка сто. У гэтай аснове перад нулявой флексіяй з'яўляецца
беглы галосны о: пять-сот-O. Ва ўскосных склонах лічэбнікі супадаюць у
рускай і беларускай мовах: пятьсот – пятисот, пятистам, пятьсот,
пятьюстами, пятистах; пяцьсот — пяцісот, пяцістам, пяццюстамі,
пяцістах. Беларускія і рускія лічэбнікі гэтага тыпу маюць падобную
структуру і ў пачатковай форме, і ва ўскосных склонах.
Адрозненні паміж беларускімі і рускімі лічэбнікамі двести – дзвесце
заключаюцца ў розных флексіях і змякчанай зычнай фанеме |дз'|. Націск у
словах двести — дзвесце, триста — трыста, четыреста — чатырыста –
на першым кампаненце, ва ўсіх астатніх формах – на флексіі другога
кампанента. У формах ускосных склонаў
маецца пабочны націск, які
ставіцца на флексіі першага кампанента: пятистaм, четырёхсoт,
двумястaми - пяцiстaм, чатырoхсoт, двумaстaмі.