інтэрвеніраваць, купеліраваць, ларніраваць, пасівіраваць, планіраваць,
рэзецыраваць, цыяніраваць, экстырпіраваць.
Гэтым яшчэ раз пацвярджаецца вывад, што ў беларускай літаратурнай
мове ідзе працэс станаўлення тыпу дзеясловаў на -іраваць, працэс адбору:
якія іншамоўныя асновы ўжываць з суфіксам -ава-, а якія з -ірава-? Гэта
добра адлюстравана і ў РБС-82, дзе зафіксавана значная колькасць
наватвораў, якіх не падавалі аўтары БРС-62: аблакціраваць, абарціраваць,
аглюцініраваць, агламерыраваць, адапціраваць, акціраваць, анадзіраваць,
антыцыпіраваць, арміраваць, гідрыраваць, глісіраваць, грэйдзіраваць,
дэфібрыраваць, драселіраваць, інтэрферыраваць, інфіцыраваць,
ірадыіраваць, кальцыніраваць, кадзіраваць, карыгіраваць,
літахраміраваць,
паніраваць, перафразіраваць, рэцыпіраваць,
складзіраваць, суспензіраваць, тарыраваць, таніраваць, траверсіраваць,
травесціраваць, траўміраваць, транслітарыраваць, фланіраваць,
флаціраваць, факусіраваць, фтарыраваць, фугіраваць, шасіраваць,
экраніраваць, этыліраваць (40).
У беларускай мове цяжэй прыжываюцца іншамоўныя афіксы, цяжэй
уступаюць яны ў словаўтваральныя сувязі з беларускімі асновамі і
сродкамі ўтварэння новых слоў. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў
беларускай літаратурнай мове няма ніводнага прыкладу, каб пры дапамозе
-ірава- быў утвораны дзеяслоў ад уласна беларускай асновы. Або хоць бы і
ад іншамоўнай, але каб дзеяслоў гэты быў арыгінальны, не скалькаваны з
аналагічнага рускага. Вось чаму гэты тып дзеясловаў нельга лічыць
прадуктыўным на марфалагічным, словаўтваральным узроўні, хоць
ужываецца ён у беларускай мове больш як 50 гадоў. Прадуктыўным яго
мажна назваць толькі ў лексічным плане, на лексічным узроўні. Дзеясловы
на -іраваць дзякуючы суфіксу -ава- (-ява-) набываюць катэгорыі
пераходнасці – непераходнасці, спражэння, трывання, зваротнасці, стану.
Пры дапамозе беларускіх прыставак і суфіксаў ад дзеясловаў на -іраваць
утвараюцца назоўнікі на -к-а і -нне (драпіроўка, саніраванне), а таксама
новыя значэнні дзеясловаў (выдрэсіраваць, пасуфліраваць,
скалекцыяніраваць). Таму можна гаварыць, што суфікс -ірава- (-ырава-)
узбагаціў беларускую лексічную сістэму новым пластом лексікі –
навуковымі і тэхнічнымі тэрмінамі, на аснове якіх развіліся цэлыя
словаўтваральныя гнёзды слоў.
Разам з тым трэба адзначыць, што некаторыя іншамоўныя асновы
могуць уводзіцца ў беларускую дзеяслоўную сістэму пры дапамозе суфікса
-ава- (-ява-), не змяняючы лексічнага значэння гэтых асноў: абстрага-
ваць, авансаваць, агітаваць, адміністраваць, акцэнтаваць, ампутаваць і
шмат іншых, у РБС-82 налічваецца 278 такіх лексем. Таму, думаецца,
правільна паступілі аўтары ТСБМ, адлюстраваўшы ў слоўніку тэндэнцыю
беларускай мовы да абмежавання суфікса -ірава- (-ырава-) і замены яго,